Home
ТБМ

Зварот да сяброў рэспубліканскай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны

Зварот да сяброў рэспубліканскай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны

Высокашаноўныя і высокаадказныя сябры Рады ТБМ! На спецыяльным паседжанні Рады ТБМ афіцыйна заявіце народу Беларусі галоўны лозунг дзейнасці ТБМ: “За адзіную дзяржаўную беларускую мову у Беларусі!”

Звяртаюся да Вас шчыра з просьбай, а ні ў якім разе не з кр-тыкай, асэнсаваць хібную стратэгію дзейнага кіраўніцтва ТБМ па абароне беларускай мовы, прадстаўленую ў Звароце да грамадства “Наша задача – зрабіць беларускую мову адной з паўнапраўных моў аб’яднанай Еўропы” (“Наша слова” № 12, 24.03.21 г.). Еўропа ўспрымае наша беларускае канстытуцыйнае двухмоўе як роўнасць “паўнапраўных моў”. Канстытуцыйнае двухмоўе ў цывілізаваных краінах успрымаецца як рэальная роўнасць. Хопіць ТБМ быць бэк-вакалістам нашаму канстытуцыйнаму двухмоўю Прэзідэнцкай вертыкалі. Час паказаў, што яно смяртэльнае для беларускай мовы. Толькі адзіная дзяржаўная беларуская мова ёсць шлях для яе выратавання. Таму галоўныя стратэгія і тактыка: за адзіную дзяржаўную беларускую мову!

Абгрунтаванне. Гвалтам  накінутае на нашу вольную і незалежную дзяржаву ярмо рускамоўнай  татальнай  русіфікацыі   падвяло беларускую мову і яе стваральнікаў і носьбітаў – беларускі народ да вымірання: лінгвацыду і этнацыду. Падаю навуковыя тэрміны: “Лінгвацыд (літар. “мовазабойства” ці глотафагія) – комплекс мер адміністрацыйна-палітычнага, а таксама эканамічнага характару, накіраваных на выкараненне мовы, звычайна ў рэгіёнах яе спрадвечнага распаўсюду. Этнацыд (ад грэц. etnos – народ і лат. caedo – забіваю) – палітыка знішчэння нацыянальнай ідэнтычнасці, самасвядомасці народа”. “Этнацыд можа праводзіцца як праз палітыку асіміляцыі, так і падчас станаўлення новых нацый праз знішчэнне ці змену самасвядомасці старых”.

Уладная Прэзідэнцкая вертыкаль адразу пасля ўсталявання сваёй улады адмяніла артыкул Канстытуцыі 1994 года аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове і ўвяла так званае двухмоўе.    Пачалося выцісканне беларускай мовы з ўсіх сфераў дзяржаўнага і грамадскага жыцця мірна-агрэсіўнай русіфікацыяй, самой беларускай дзяржавай, што не магчыма асэнсаваць. Вынік “двухмоўя”: на сёння стан беларускай мовы катастрафічны. Беларускі народ на сваёй гістарычна-этнічнай зямлі, адзіны народ сярод народаў былога СССР, стаў бязмоўны ў сваёй роднай этнічнай беларускай мове.  І адзіны народ, які пагадзіўся цярпець шалёную русіфікацыю, што праводзіць дзейная ўлада пад прыкрыццём смяртэльна-забойчага канстытуцыйнага так званага двухмоўя.

“Наша слова” апошнія гады неаднакратна гаварыла з чытачамі аб трагічным стане беларускай мовы ў Беларусі, уносіла канкрэтныя прапановы па яе выратаванні і беларусаў, як нацыю, ад вымірання. Для прыкладу артыкул “За адзіную дзяржаўную беларускую мову” (“Наша слова” № 13, 25.03.20 г.). Успомніце 13 і 14 з’езды ТБМ, на якіх уносіўся праект “Аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове”. На дзіва, ён не быў  ўключаны ў парадак дня з’езда.

У праекце “Беларуская мова як адзіная дзяржаўная – галоўны гарант рэальнага суверэнітэту нашай Бацькаўшчыны”  прапаноўвалася (галоўнае):

“а) аднавіць дзейнасць гістарычных па сваім значэнні законаў аб мовах, прынятых дэпутатамі  БССР. Гэта “Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Аб мовах у Беларускай ССР” (26 студзеня 1990 г.), “Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб па-радку ўвядзення ў дзеянне закона Беларускай СССР Аб мовах у Беларускай ССР” (26 студзеня 1990 г.) і “Закон Аб дапаўненні артыкула 68 Канстытуцыі Беларускай ССР”(26 студзеня 1990 г.);

б)альбо у бліжэйшы час прыняць новы Закон аб адзінай дзяржаўнай мове – беларускай“.

На жаль, гэты праект (да 13 і 14 з’ездаў ТБМ) ужо сёння стаў гістарычным артэфактам для ацэнкі ролі канстытуцыйнага двухмоўя і нашай (і маёй) дзейнасці-бяздзейнасці ТБМ у барацьбе за адзіную  дзяржаўную беларускую мову.

Мэта адукацыйна-выхаваўчай работы ТБМ: беларускі народ павінен мець цвёрдае перакананне, што панаванне рускай мовы ў сучаснай Беларусі, гэта не гістарычная непазбежнасць, не добраахвотны выбар рускай мовы нашымі прашчурамі, а вынік свядомай, сістэмнай дзяржаўнай русіфікатарскай палітыкі на працягу больш, чым двух стагоддзяў, ад якой, на вялікі жаль, Прэзідэнцкая вертыкаль не адышла і па-сёння.

 Мікола Савіцкі,

прафесар.

Previous article Лёс беларускай мовы можа быць вырашаны ў гэтым годзе
Next article Засеўкі на Лідчыне

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015