Home
Культура

Засеўкі на Лідчыне

Засеўкі на Лідчыне

Ва ўрачыстай абстаноўцы абрад “Засеўкі” (а старадаўнюю традыцыю лідскія аграрнікі выконваюць дагэтуль) сёлета прайшоў на базе сельгаспрадпрыемства “Пескаўцы”.

 На полі ля вёскі Лазяны сабраліся кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі духавенства, працаўнікі культуры, каб разам правесці традыцыйную цырымонію, якая спрыяе паспяховасці сельскагаспадарчага года.

Павіншаваў працаўнікоў сяла з пачаткам палявых работ і выказаў упэўненасць, што яны будуць паспяховымі, старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. Звяртаючыся да аграрнікаў, кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу прысутных: вясновыя работы трэба правесці ў сціслыя агратэхнічныя тэрміны. Ярыну пасеяць да 20 красавіка, кукурузу – да 9 траўня.

– Летась надвор’е так распарадзілася, што ўжо 7 сакавіка трактары выйшлі ў поле, – узяў слова Сяргей Ложачнік. – Сёлета мы выходзім 23 сакавіка. Уся тэхніка якасна падрыхтавана да вяснова-палявых работ. А, як вядома, калі ўмела яе рыхтаваць, граматна працаваць, заўсёды будзем з хлебам. Мінулы год паказаў, што нам ёсць чым ганарыцца. У некаторых гаспадарках ураджайнасць была 200 адсоткаў да ўзроўню 2019 года. Калі раней у полі бачылі два ці нават тры культыватары, якія перад сеялкай “бегалі” для таго, каб падрыхтаваць глебу, то сёння гэта адзін культыватар, а за ім ідуць дзве сеялкі. Вядома, мы можам наракаць на нябесную канцылярыю, але спачатку самі павінны зрабіць усё, што ад нас залежыць, прынамсі – правесці работы ў палях якасна. Радасна, што вясно-выя работы пачынаем з добрым настроем, поўнымі бакамі паліва, якасным пасяўным матэрыялам. Упэўнены, вынік будзе не горшы, нават лепшы за леташні.

Сяргей Ложачнік і кіраўнік КСУП “Пескаўцы” Тадэвуш Рахатка кінулі ў зямлю першыя зерні будучага ўраджаю, і толькі пасля гэтага ў поле выйшлі магутныя трактары з пасяўнымі агрэгатамі. Народны абрад “Засеўкі” даў старт вялікай усеагульнай працы. І задачы перад калектывамі гаспадарак пастаўлены не завоблачныя, а цалкам рэальныя.

– У глебе досыць вільгаці, угнаеннямі мы забяспечаны.  Таксама да пачатку правядзення вяснова-палявых работ у кожнай з дзевяці сельгазарганізацый распрацавана сістэма аплаты працы і прэміявання, што дазволіць правесці работы якасна і ў тэрмін. А ў цэлым для забеспячэння выхаду на прагнозныя паказчыкі па вытворчасці прадукцыі раслінаводства нам трэба пасеяць 18 тысяч гектараў ярыны і зернебабовых культур, – распавяла намеснік старшыні, начальнік кіравання сельскай гаспадаркі і харчу Лідскага райвыканкама Вольга Наройчык.

Засеўкі аздаблялі народ-нымі песнямі работнікі Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

   Вольга Капцевіч.

На верхнім здымку: засеўкі пачынае старшыгня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік.

Previous article Зварот да сяброў рэспубліканскай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны
Next article БУДЗЕМ ЗАСЯВАЦЬ НАШУ НІВУ

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215