Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Таўлая завіталі… напісаць дыктоўку

Да Таўлая завіталі… напісаць дыктоўку

17 сакавіка 2021, 00:12 Мова 13
Да Таўлая завіталі… напісаць дыктоўку

Адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы стала традыцыяй у супрацоўнікаў Дома Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Ужо не першы раз тут збіраюцца мясцовыя пісьменнікі і прыхільнікі беларускага мастацкага слова. Тут, у сценах дома-музея, пастаянна гучыць родная мова, бо, як вядома, тут жыў заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай, які ў гады вучобы ў Слоніме настойваў на тым, што яго мова – беларуская, а нацыянальнасць – беларус, за што быў выключаны з вучэльні. Гэта гістарычны факт.

22 гады назад Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заснавала Міжнародны дзень роднай мовы. Сёлета споўнілася і 31 год з дня прыняцця ў Беларусі “Закона аб мовах”. З мэтай папулярызацыі і падтрымкі беларускай мовы і вырашана праводзіць Агульнанацыянальныя дыктоўкі. На гэты раз яны прысвечаны Году народнага адзінства і 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

З прапанаваных тэкстаў быў узяты ўрывак з рамана Івана Шамякіна “Глыбокая плынь”. Тэкст чытаў навуковы супрацоўнік Дома Таўлая Алесь Хітрун. Адным словам, дыктоўка ўдалася. І месца было падзелена паміж галоўным рэдактарам часопіса “Лідскі летапісец” і газеты “Наша слова” Станіславам Суднікам і лідскім паэтам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Васько, ІІ месца атрымала актыўная лідзянка, удзельніца ў шматлікіх беларускамоўных мерапрыемствах горада і раёна Марыя Ганчар, ІІІ месца было прысуджана актыўным лідскім паэтэсам Станіславе Белагаловай і Але Юшко.

Пераможцы І і ІІ месцаў атрымалі ў падарунак па аднаму асобніку літаратурна-мастацкага зборніка “Ад лідскіх муроў” №9 і кожны з удзельнікаў мог набыць чарговыя нумары часопіса “Лідскі летапісец”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас