• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 20 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“Мова продкаў маіх, не змаўкай…”

“Мова продкаў маіх, не змаўкай…”

9 сакавіка 2021, 12:34 Мова, ТБМ 8
“Мова продкаў маіх, не змаўкай…”

Дзень роднай мовы на Слонімшчыне

21 лютага ў клубных установах Слонімскага раёна быў наладжаны чэлендж “Дзень роднай мовы на Слонімшчыне”. Адно з галоўных месцаў у гэтай моўнай эстафеце было адведзена паэтычнаму слову літаратараў-землякоў.

Творчую эстафету 21 лютага перадавалі адна адной дванаццаць клубных устнаноў, дзе ў гэты дзень работнікі культуры разам з наведнікамі пісалі 14-ю Усебеларускую дыктоўку, спявалі песні на роднай мове і чыталі вершы паэтаў Слонімшчыны. У рэжыме он-лайн відэа і фота з чэленджу выкладаліся ў групавы чат, а затым і ў тэлеграм-каналы “Культура Слонімшчыны” і “Культура Гродзен-шчыны”, а таксама на сайт і на ютуб-канал раённага цэнтра культуры.

Трэба зазначыць, што Усебеларускую дыктоўку ў клубных установах культуры Слонімскага раёна пісалі ўпершыню. Моўны чэлендж таксама стаў новай формай работы, актуальнай у сучасных умовах. Падчас мерапрыемстваў дзеці і дарослыя спачатку запісалі надыктваныя тэксты беларускіх песняў і вершаў,  а потым супольна выканалі іх. У эфір прагучалі вершы Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Анатоля Іверса, Сяргея Чыгрына, Міколы Канановіча, Яўгена Барышнікава і Ірыны Войткі.

Асабліва зырка прайшлі мерапрыемствы да Дня роднай мовы ў Васілевічах, дзе пасля дыктоўкі адбылося супольнае выкананне знакамітай песні “Клён стары” ў выдатным перакладзе на беларускую мову, у Сурынцы, дзе прыгожа чыталі і пранікнёна спявалі, у Сялявічах, дзе работнікі культуры наладзілі напісанне дыктоўкі і спевы ў этнакутку, у Навасёлках, дзе мерапрыемства адбылося ў знакамітай каравайнай гасцёўні народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы”. Усяго у мерапрыемствах да Дня роднай мовы ў клубных установах Слонімскага раёна паўдзельнічала каля 100 чалавек.

Святлана Адамовіч.

На здымках:

Дзень роднай мовы ў Сянькоўшчыне.

 

Для навучальных устаноў і ўстаноў культуры Дзень роднай мовы на Слонімшчыне пачаўся не 21 лютага, а значна раней і працягваўся ўвесь тыдзень. За гэты час адбыўся шэраг цікавых мерапрыемстваў, звязаных з роднай мовай, літаратурай, гісторыяй Слонімскага краю.

У Слонімскай раённай дзіцячай бібліятэцы вучні і настаўнікі СШ № 5 г. Слоніма сумесна з бібліятэкарамі правялі цікавае мерапрыемства “Мова продкаў пагаснуць не можа”. У самой пятай школе таксама адзначылі Дзень роднай мовы – вучні 6 класа чыталі і аналізавалі апавяданне Івана Мележа “Здарэнне”, вучні 8 класа наладзілі літаратурна-музычную імпрэзу пад назвай “Пад музыку пра мову” і г.д. 

У Слонімскай СШ № 10 вучні малодшых класаў спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Знаўцы роднай мовы”.

Шэраг цікавых мерапрыемстваў адбыўся ў вясковых школах Слонімшчыны. Напрыклад, у Новадзявяткавіцкай СШ праходзіла дэкада беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва. Некалькі дзён вучні і настаўнікі прымалі ўдзел у самых разнастайных конкурсах, турнірах, акцыях. Навучэнцы 5-11 класаў, настаўнікі і тэхнічныя работнікі школы ўдзельнічалі ў акцыі “Руска-беларускія моўныя эквіваленты прывітання”, а вучні малодшых класаў аформілі прыгожа выставу “Ветлівыя словы маёй роднай мовы”. Пры-цягвала да сябе ўвагу і выстава ў школьным інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры пад назвай “Два Іваны – беларускай літаратуры тытаны”, якая прысвячалася 100-годдзю Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Шэраг цудоўных мерапрыемстваў адбыўся ва ўстановах культуры Слонімшчыны. Асабліва пастараліся культасветработнікі з вёсак Сялявічы, Васілевічы, Навасёлкі. Некаторыя мерапрыемствы адбыліся з ініцыятывы і пад куратарствам метадыста Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў, сябра ТБМ Святланы Бушчык. У некаторых установах культуры пісалі вершаваныя дыктоўкі па-беларуску, а потым іх выконвалі пад музыку.  

У Дзень роднай мовы беларускія дыктоўкі пісалі амаль усе навучальныя ўстановы Слонімскага раёна. Вось іх колькасць:

Слонім:

Гімназія – 37 вучняў і 5 настаўнікаў;

СШ №2 – 23 вучні;

СШ № 3 – 77 вучняў;

СШ № 4 – 84 вучні;

СШ № 5 – 92 вучні і 16 настаўнікаў;

СШ № 7 – 21 вучань;

СШ № 8 – 47 вучняў;

СШ № 9 – 29 вучняў;

СШ № 10 – 48 вучняў;

Медыцынскі каледж – 26 навучэнцаў.

Слонімскі раён:

Жыровіцкая школа – 11 вучняў і 3 настаўнікі;

Міжэвіцкая школа – 21 вучань і 2 настаўнікі;

Новадзявяткавіцкая школа – 19 вучняў;

Сянькоўшчынская школа – 39 вучняў;

Рахавіцкая школа – 10 вучняў і 2 настаўнікі;

Дзераўноўская школа – 12 вучняў;

Сялявіцкая школа – 8 вучняў і 2 настаўнікі;

Навасёлкаўская школа – 8 вучняў і 2 настаўнікі;

Вялікашылавіцкая школа – 6 вучняў;

Касцянёўская школа – 11 вучняў і 2 настаўнікі;

Парэцкая школа – 10 вучняў і 2 настаўнікі;

Жыровіцкі агра-тэхнічны каледж – 77 навучэнцаў.

 

Беларускую дыктоўку па нарысу пісьменніка Уладзіміра Арлова “Незалежнасць – гэта…” пісалі 12 сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Разам, па папярэдніх падліках на сённяшні дзень, беларускую дыктоўку на Слонімшчыне пісалі 864 чалавекі.

Сяргей ЧЫГРЫН,

кіраўнік Слонімскай арганізацыі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5719
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5519
Далучайцеся да нас