Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памылак мала, а ў некаторых і зусім няма

Памылак мала, а ў некаторых і зусім няма

2 сакавіка 2021, 21:58 Мова 27
Памылак мала, а ў некаторых і зусім няма

Штогод да Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай краіне праходзяць разнастайныя мерапрыемствы: ад забаўляльных праграм і адукацыйных праектаў да навуковых канферэнцый рознага ўзроўню. Галоўная мэта гэтых падзей – папулярызацыя і вывучэнне роднай мовы.

Сярод мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага дня роднай мовы вылучаецца Агульнанацыянальная дыктоўка, правядзенне якой ужо шмат гадоў падтрым-лівае Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Вось і сёлета бібліятэка запрасіла ўсіх ахвочых да напісання 14-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Года народнага адзінства ў Беларусі. Кожны, хто прыняў удзел у дыктоўцы, хацеў паказаць, што любіць, шануе і ведае родную мову. Удзельнічаў у ёй і аўтар гэтага артыкула.

Для напісання дыктоўкі быў узяты ўрывак з рамана Івана Шамякіна “Глыбокая плынь” (сёлета адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна). Названы раман на тэму Вялікай Айчыннай вайны, партызанскай барацьбы прынёс пісьменніку народную славу. Дыктавала тэкст бібліятэкар Надзея Камароўская.

– Удзельнікі дыктоўкі вельмі добра напісалі яе, – адзначае пасля прагляду напісанага Надзея Міхайлаўна. – Памылак мала, а ў некаторых і зусім няма. Памылкі ў асноўным пунктуацыйныя (ёсць у тэксце некалькі складаных сказаў). Многім можна паставіць васьмёрку ці дзявятку. Радуе, што вельмі добра напісалі і прысутныя школьнікі – ім, школьнікам, пераймаць ад старэйшых пакаленняў эстафету захавання роднай мовы.

Удзельнічалі ў напісанні дыктоўкі і прадстаўнікі БРСМ, у тым ліку першы сакратар і галоўны спецыяліст Лідскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вольга Міхаловіч і Вольга Козіч. Дарэчы, у той жа дзень ва ўсёй Гарадзенскай вобласці стартаваў праект “Адзіны дыктант на прыз БРСМ”. Напісанне адзінага дыктанта на працягу некалькіх дзён праходзіць ва ўсіх першасных арганізацыях БРСМ нашай вобласці, у тым ліку і Лідчыны.

Пасля напісання дыктоўкі ў бібліятэцы ўсе яе ўдзельнікі атрымалі ад моладзевай арганізацыі памятныя падарункі – сшыткі. Работнікі бібліятэкі пасля мерапрыемства арганізавалі для прысутных адкрыты прагляд кніг Івана Шамякіна “Пісьменніцкае слова на далоні”.

Аляксандр Мацулевіч,

lidanews.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Далучайцеся да нас