Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адраджэнне народных рамёстваў – справа важная і цікавая!

Адраджэнне народных рамёстваў – справа важная і цікавая!

2 сакавіка 2021, 14:35 Культура 27
Адраджэнне народных рамёстваў – справа важная і цікавая!

Працягваючы знаёмства з гістарычна-культурнай спадчынай Лідскага краю, вучні 8 Б класа сярэдняй школы № 11 г. Ліды наведалі Лідскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”. Дзеці ўжо не раз прысутнічалі ў Цэнтры на занятках, прысвечаных адраджэнню народных рамёстваў. Мінулы раз, напрыканцы восені, іх увазе былі прапанаваны майстар-класы па пераборным пляценні, стварэнні ніткавых паясоў, розных відах ткацтва. Юныя майстры пазнаёміліся з разнавіднасцямі ткацтва, даведаліся, як раней ствараліся ніткі і якія існавалі віды рамёстваў. Самае галоўнае тое, што дзеці даведаліся пра гэта не толькі ў тэорыі, але і на практыцы. Кожны меў магчымасць паспрабаваць сябе ў тэхніцы пераборнага ткацтва і стварыць сваімі рукамі ўзор “багацце”, які нашы продкі выкарыстоўвалі пры вырабе пакрывалаў, ручнікоў, элементаў адзення.

У зімовы час вучні 8 Б класа наведалі яшчэ адзін майстар-клас, на гэты раз па кераміцы. Занятак, па меркаванні юных рамеснікаў, стаў самым хвалюючым, бо праца з глінай выклікала ў іх як прыемныя ўражанні, так і невялікія расчараванні на пачатку. Майстар-кераміст Алена Свідэрская прапанавала навучэнцам старыць свае вырабы ў жгутавай тэхніцы. Спачатку невялікія парады ад настаўніка, і праца закіпела. Кожны стараўся як мог: спачатку юныя керамісты раскачвалі гліну ў тонкія жгуты, далей кожны жгут налепліваўся паверх першага. Галоўная ўмова – выконваць пэўныя правіла лепкі: жгуты павінны шчыльна прылягаць адзін да аднаго. Далей кожны зрабіў насяканні на сваім вырабе, змазваючы шлікерам, і прыдаў форму па жаданні.

За гадзіну працы атрымаліся выдатныя кубкі. Але гэта яшчэ не ўсё: вырабы павінны былі прайсці працэс сушкі і апальвання ў печы. Толькі праз тыдзень усе змаглі ўбачыць свае керамічныя шэдэўры. Бацькі, калі ўбачылі на фотаздымку працы сваіх дзяцей, ацанілі, сказаўшы: “Дык, гэта ж сапраўдны сервіз!”

Вось такія цікавыя і незвычайныя для сучасных дзяцей заняткі могуць наведаць усе лідчане і госці горада. У плане знаёмства з народнымі рамёствамі лідскім школьнікам пашанцавала, бо ў іх ёсць магчымасць наведваць заняткі па адраджэнні шэрагу рамёстваў: кераміцы, вышыванні, саломапляценні, выцінанцы, дрэваапрацоўцы і нават ткацтве.

Усе ў каго ёсць жаданне і цікавасць да рамёстваў, хто хоча адрадзіць традыцыі мінулага Лідскага краю, мы раім наведваць Лідскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 Б класа

СШ № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас