Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абласное свята “Дзень роднай мовы” прайшло ў Слуцку 19 лютага

Абласное свята “Дзень роднай мовы” прайшло ў Слуцку 19 лютага

2 сакавіка 2021, 21:52 Мова 12
Абласное свята “Дзень роднай мовы” прайшло ў Слуцку 19 лютага

21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 19 лютага Слуцк прымаў абласное свята “Беларусь – крынiца натхнення”. На iм пабываў i карэспандэнт МЛЫН.BY.

 Святочны дзень для ўдзельнiкаў быў насычаны падзеямi. Пазнавальная экскурсiя ў музей фабрыкi знакамiтых Слуцкiх паясоў дапамагла больш даведацца аб гiсторыi i сучаснай  вытворчасцi аднаго з галоўных культурных сiмвалаў нашай краiны. Яшчэ адно мерапрыемства з культурна-гiстарычным ухiлам – пастаноўка “Беларускае вяселле”. Госцi свята не толькi змаглi пазнаёмiцца з вясельнымі традыцыямi нашых продкаў, але i прыняць удзел у гэтым iнтэрактыўным абрадзе.

 У святкаваннi абласнога Дня роднай мовы прынялі ўдзел каля 70 актывiстаў БРСМ  цэнтральнага рэгiёна. “Беларусь – крынiца натхнення” – гэта менавiта праект Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi.

 Першы сакратар Менскага абласнога камiтэта БРСМ Кiрыл Шык акрэслiў  галоўныя мэты мерапрыемства:

– Мы сабралiся, как абмеркаваць пытаннi, як нам перайсцi на беларускую мову, што зрабiць, каб яна развiвалася i папулярызавалася, i калi ўжо надыдзе той час, калi народ Беларусi загаворыць па-беларуску. Гэта важна таму, што мы нарадзiлiся ў Беларусi, i нашы продкi размаўлялi па-беларуску, а пакуль жыве мова – жыве i народ. Штодня мы iмкнёмся размаўляць па-беларуску. Але важна: гэта павiнна быць не пад прымусам. Калi чалавек сам усвядоміць – нiколі не вырачацца мовы. Я лiчу, што мова жыве ў генетычным кодзе кожнага з нас.

 Адной з цэнтральных падзей свята стала анлайн-дыктоўка. Па добрай традыцыі дыктоўкi прысвячаюцца пэўным юбiлеям славутых землякоў. Так было i на гэты раз. Удзельнiкi мерапрыемства пiсалi тэкст з твору “Трывога ў Ельнiчах” беларускага пiсьменнiка, ураджэнца Случчыны Васiля Вiткi, сёлета  адзначаюцца яго  110-я народзіны.

Завяршылася мерапрыемства дыялогам, у ходзе якога абмяркоўвалiся хвалюючыя моладзь рэгiёна пытаннi: дзе браць натхненне, каб пiсаць па-беларуску; творы якiх сучасных пiсьменнiкаў i паэтаў чытаць; трэба цi не, каб беларуская мова была адзiнай дзяржаўнай у краiне, i iншыя.

 Тэкст і фота Антона Няверава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2715
Далучайцеся да нас