Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава Васіля Шаранговіча

Выстава Васіля Шаранговіча

23 лютага 2021, 10:49 Выданні 61
Выстава Васіля Шаранговіча

Мемарыяльны музей Якуба Коласа занесены сумётамі  снегу. А ў самім музеі, акрамя пастаяннай экспазіцыі, дэманструецца выстава ілюстрацый вядомага графіка Васіля Шаранговіча да “Новай зямлі”  і іншых твораў пісьменніка.

Якуб Колас – адзін з лепшых прыродаапісальнікаў у беларускай літаратуры, які вельмі тонка і пранікнёна апісвае беларускія краявіды, а яго прыродаапісальная лірыка кранае. Кожная пара года ў творчасці Якуба Коласа вельмі хораша і рэалістычна перададзена чытачам рознага ўзросту.

 

“Мароз паважны, як вяльможа,

Знасіць свавольніцтва не можа.

І на той час, як ён пануе,

Па небе хмарка не вандруе.

І ўсе стварэнні занямеюць,

І патыхаць вятры не смеюць.”

Вельмі яскрава зімовая пара з вясёлымі дзяцячымі прыгодамі апісана на старонках паэмы “Новая зямля”. Радкі  з паэмы – “Уладарства холада вяліка” – далі назву экспазіцыі мастацкіх ілюстрацый Васіля Шаранговіча. Мастаку заўсёды цікава перачытваць творы класіка і рабіць свае акварэльныя і графічныя малюнкі. Васіль Пятровіч нарадзіўся зімовай парой, 14 студзеня. Выдатнаму графіку даступныя разнастайныя тэхнікі афармлення кніг, зразумелая структура і вобразы твора, псіхалогія  і настрой персанажаў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас