Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяці Уладзіміра Кісялёва

Памяці Уладзіміра Кісялёва

23 лютага 2021, 10:54 Грамадства 33
Памяці Уладзіміра Кісялёва

16 студзеня 2021 года памёр беларускі краязнавец, кандыдат эканамічных навук, заслужаны  работнік жыллёва-камунальнай  гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў, які нарадзіўся 28 красавіка  1931 г. у вёсцы Шацк Пухавіцкага раёна Менскай вобласці. У 1950 годзе скончыў Беларускую сярэднюю школу № 1 у Наваградку. Пасля заканчэння ў 1955 годзе Маскоўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута працаваў у Менскім  трамвайна-тралейбусным упраўленні на пасадах майстра і галоўнага інжынера дэпо. Затым служыў у Галоўкамунгасе і Міністэрстве камунальнай гаспадаркі БССР на пасадах старэйшага інжынера аддзела ўпраўлення, начальніка нарматыўна-даследчай станцыі, адным з намеснікаў міністра жыллёва камунальнай гаспадаркі БССР!

З 1991 года – на пенсіі. У 1998-2002 гадах працягваў працаваць грамадскім дырэктарам музея гарадской гаспадаркі НВА “Жылкамунтэхніка”…

З  другой паловы 80-х гадоў актыўна супрацоўнічаў з узначальваным І. Чыгрынавым Беларускім фондам культуры і яго краязнаўчай камісіяй на чале з Генадзем Каханоўскім…

Развіваючы тэму роднага краю, Уладзімір  Кісялёў распрацаваў шэраг радаводаў вядомых прозвішчаў. У прыватнасці родаў Ельскіх, Наркевічаў-Ёдкаў, Завітневічаў, Кісялёў.

У 2002 годзе Уладзімір Мікалаевіч узнагароджаны граматай Мітрапаліта  Менскага і Слуцкага Філарэта  (1935-2001) і медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы  свяціцеля Кірыла Тураўскага (2007).

Асобныя працы сп. Кісялёва выкарыстаны ў кнігах серыі “Памяць” па  Уздзенскім, Пухавіцкім, Капыльскім і Чэрвеньскім раёнах.

У 2000 годзе матэрыялы пра Наркевіча-Ёрку ўвайшлі ў выдадзены БФК  зборнік “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”. Кісялёў з’яўляўся правадзейным членам Беларускага геаграфічнага таварыства.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас