Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Моладзь Гарадзеншчыны зможа праверыць свае веды мовы. Адзіную дыктоўку на прыз БРСМ правядуць у Гарадзенскай вобласці ў Дзень роднай мовы

Моладзь Гарадзеншчыны зможа праверыць свае веды мовы. Адзіную дыктоўку на прыз БРСМ правядуць у Гарадзенскай вобласці ў Дзень роднай мовы

18 лютага 2021, 18:23 Мова 43
Моладзь Гарадзеншчыны  зможа праверыць свае веды мовы. Адзіную дыктоўку на прыз БРСМ правядуць у Гарадзенскай вобласці ў Дзень роднай мовы

Праект “Адзіная дыктоўка на прыз БРСМ” стартуе ў Гарадзенскай вобласці 19 лютага.

 

Саюз моладзі прапануе жыхарам Гарадзенскай вобласці адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы напісаннем адзінай дыктоўкі. Мерапрыемства пройдзе з 19 па 22 лютага ва ўсіх першасных арганізацыях БРСМ вобласці.

  • Для дыктоўкі абраны даволі просты тэкст. Наша мэта – не праверыць узровень пісьменнасці, а павялічыць імкненне да вывучэння мовы. Выхаванне грамадзянскай самаідэнтыфікацыі, прыналежнасці да свайго народа – гэта тое, што неабходна культываваць у падрастаючым пакаленні, – адзначыла першы сакратар Гарадзенскага абкама БРСМ Ганна Сарасек.

Самых пісьменных маладых людзей чакае адмысловы прыз ад БРСМ. Накіравана дыктоўка на папулярызацыю беларускай мовы. Прымеркавана яе правядзенне і да Года народнага адзінства.

БелТА.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5440
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас