СТУДЗЕНЬ
1 студзеня – 160 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861-29.04.1931), заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста.
2 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Савоські, беларускага пісьменніка.
2 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэмбы (1941-2002), беларускага празаіка.
2 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Лютага, доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
3 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Тадэвуша Кандрусевіча, беларускага рэлігійнага дзеяча, арцыбіскупа, доктара тэалогіі.
4 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Чыкалава, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
4 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Крамко, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.
7 студзеня – 30 гадоў таму (1991 г.) Пастановай урада БССР 7 студзеня і 25 снежня аб’яўлены нерабочымі днямі для святкавання Калядаў.
9 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Ададуравай, беларускай паэткі.
11 студзеня – 60 гадоў таму (1961 г.) на Салігорскім калійным камбінаце пачата прамысловая здабыча каменнай солі.
12 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння Народнага артыста СССР і Беларусі, заснавальніка ансамбля “Пес-няры” Уладзіміра Мулявіна.
12 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Літвіна, доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
12 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Юрыя Зайца, беларускага гісторыка, археолага, кандыдата гістарычных навук.
14 студзеня – 100 гадоў таму (1921 г.) заснавана Беларускае бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва (з 1931 г. – БелТА).
19 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Таццяны Аўтуховіч, беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
20 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння (1891) Фабіяна Ярэміча, беларускага грамадска-культурнага дзеяча.
21 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Ганны Радзько, беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі.
25 студзеня – 75 гадоў таму назад у Гародні было створана абласное аддзяленне Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР.
30 студзеня – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна (1921-14.10.2004), народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, грамадскага дзеяча.
30 студзеня – 60 гадоў з дня нараджэння Марыі Якалцэвіч, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
Студзень – 80 гадоў таму (1941 г.) на тэрыторыі Беларусі адкрыты залежы каменнай і калійных солей.
ЛЮТЫ
1 лютага – 610 гадоў таму (1411 г.) у г. Торунь падпісаны Торуньскі мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам – з другога. Завяршылася Вялікая вайна (1409 – 1411 гг.).
4 лютага – 300 гадоў з дня нараджэння (1721) Юрыя Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
4 лютага – 275 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.
7 лютага – 475 гадоў з дня нараджэння (1546) Фёдара Еўлашоўскага, беларускага грамадска-культурнага дзеяча, пісьменніка.
7 лютага – 130 гадоў з дня нараджэння Марыі Міцкевіч (Каменскай), беларускага педагога, жонкі Якуба Коласа.
9 лютага – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Анатолевіча Фядосіка, доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў БДУ.
10 лютага – 275 гадоў з дня нараджэння (1746) Казіміра Кагнавіцкага, беларускага гісторыка, педагога, доктара філасофіі.
14 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Булдыка, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.
21 лютага – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
26 лютага – 200 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Гінтаўта-Дзевялтоўскага, удзельніка паўстання 1863-64 гг., каталіцкага мітрапаліта.
САКАВІК
1 сакавіка – 440 гадоў таму (1581 г.) створаны Галоўны Літоўскі Трыбунал.
3 сакавіка – 160 гадоў таму (1861 г.) надрукаваны Маніфест і Палажэнні аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі.
5 сакавіка – 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Кандрат Кандратавіч Атраховіч, 1896— 07.01. 1991), народнага пісьменніка Беларусі, драматурга.
8 сакавіка – 110 гадоў таму (1911 г.) у чатырох краінах Еўропы быў упершыню адсвяткаваны Міжнародны жаночы дзень.
11 сакавіка – 620 гадоў таму (1401 г.) падпісана Віленска-Радамская унія — дзяржаўны і палітычны саюз ВКЛ і Каралеўства Польскага, накіраваны на барацьбу з нямецкай агрэсіяй.
11 сакавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Льва Гарошкі (1911-08.08.1977), рэлігійнага дзеяча.
12 сакавіка – 35 гадоў з дня адкрыцця ў Гародні гістарычна-культурнага клуба “Паходня”.
14 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Місько, беларускага пісьменніка.
14 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Кавалені, акадэміка-сакратара НАН Беларусі, доктара гістарычных навук.
15 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Мялешкі, беларускага гісто-рыка, доктара гістарычных навук, прафесара.
17 сакавіка – 275 гадоў з дня нараджэння Яна Давіда Голанда (1746-1827), кампазітара, прыдворнага капельмайстра ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара беларускай аперэты “Агатка”.
17 сакавіка – 125 гадоў з дня нараджэння Ізі Харыка (1896-1937), яўрэйска-беларускага паэта.
18 сакавіка – 100 гадоў таму (1921 г.) быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога (без удзелу Беларусі), у адпаведнасці з якім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы.
18 сакавіка – 100 га-доў з дня нараджэння (1921) Аляксандра Палубінскага, беларускага педагога, краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі.
20 сакавіка – 125 га-доў з дня нараджэння (1896) Майсея Кульбака, яўрэйскага пісьменніка, культурнага дзеяча Беларусі.
27 сакавіка -170 гадоў з дня нараджэння Аляксея Парфёнавіча Сапунова, беларускага археографа і краязнаўцы.
30 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пяткевіча, беларускага літаратуразнаўца, культуролага, кандыдата філалагічных навук.
КРАСАВІК
2 красавіка – 70 гадоў таму назад заснавана вучэбна-педагагічнае выдавецтва “Народная асвета”.
2 красавіка – 50 гадоў з дня нараджэння (1971) Іны Соркінай, беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
2 красавіка – 30 гадоў з дня адкрыцця (1991) у Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы факультэта беларускай філалогіі і культуры.
3 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Рычарда Смольскага, беларускага тэатразнаўца, доктара мастацтвазнаўства, прафесара.
6 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэння Алега Антонавіча Яноўскага, кандыдата гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры БДУ.
6 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Валянціны Коўтун, беларускай пісьменніцы.
7 красавіка – 85 гадоў таму назад у БССР уведзена ўсеагульнае пачатковае навучанне для дзяцей ва ўзросце з 8 да 11 гадоў.
12 красавіка – 60 га-доў таму назад першы ў свеце арбітальны касмічны палёт вакол Зямлі здзейсніў лётчык-касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын з беларускай Смаленшчыны.
14 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння Полі Раксы, польскай артысткі тэатра і кіно.
17 красавіка – 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Якаўлевіча Варонкі, беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча.
19 красавіка – 140 гадоў з дня нараджэння Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага, гісторыка і грамадскага дзеяча.
23 красавіка – 190 гадоў з дня нараджэння (1831) Уладзіслава Борзабагатага, дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі, удзельніка паўстання супраць Расі ў 1863-1864 гг.
29 красавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Міколы Ермаловіча, беларускага гісторыка.
30 красавіка – 140 га-доў з дня нараджэння Янкі Журбы, беларускага паэта.
30 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Вольгі Ляшчынскай, беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
ТРАВЕНЬ
1 траўня – 90 гадоў з дня нараджэння Алега Лойкі, беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.
5 траўня – 175 гадоў з дня нараджэння (1846) Генрыка Сянкевіча, польскага пісьменніка.
6 траўня – 260 гадоў з дня нараджэння Станіслава Юндзіла, беларускага батаніка, доктара філасофіі.
16 траўня – 35 гадоў з дня адкрыцця ў Гародні музея Максіма Багдановіча.
17 траўня – 340 гадоў з дня нараджэння (1681) Яна Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
20 траўня – 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Петрыкевіча, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
21 траўня – 150 гадоў таму назад (1871) у Гародні пачалася эпідэмія халеры.
24 траўня – 175 гадоў з дня нараджэння (1846) Антона Будзіловіча. рускага філолага-славіста, доктара славянскай філалогіі, гісторыка, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі навук.
28 траўня – 140 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Луцкевіча, беларускага археолага, музеязнаўцы і грамадскага дзеяча.
29 траўня – 75 гадоў таму назад у Менску пачалося будаўніцтва трактарга завода.
ЧЭРВЕНЬ
1 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння (1911) Якуба Міско, беларускага журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
1 чэрвеня – 75 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Генрыха Далідовіча (1946 г.).
6 чэрвеня – 180 гадоў з дня нараджэння (1806 – 18.5. 1910 ) Элізы Ажэшкі.
7 чэрвеня – 60 гадоў Вінцуку Вячорку, грамадска-палітычнаму дзеячу, беларускаму мовазнаўцу.
11 чэрвеня – 70 гадоў з дня нараджэння (1951) Сяргея Бугасава, беларускага музычнага педагога, кампазітара.
21 чэрвеня – 280 гадоў з дня нараджэння Жана Жалібера, вучонага прыродазнаўца, кіраўніка Гарадзенскай медыцынскай акадэміі.
22 чэрвеня – 100 гадоў таму (1921 г.) пачала выдавацца газета “Во славу Родины”.
22 чэрвеня – 80 гадоў таму (1941 г.) пачалася Вялікая Айчынная вайна.
ЛІПЕНЬ
7 ліпеня – 225 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота, беларускага паэта, фалькларыста.
9 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння (1946) Уладзіміра Някляева, беларускага паэта, грамадска-палітычнага дзеяча
10 ліпеня – 240 гадоў з дня нараджэння Антона Марціноўскага (1781-03.01.1855), выдаўца, публіцыста.
10 ліпеня – 150 гадоў з дня нараджэння Паўла Пятровіча Дземідовіча (1871 -7.03.1931), этнографа, фалькларыста і педагога.
11 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння (1911) Анатоля Астрэйкі, беларускага паэта.
12 ліпеня – 80 гадоў з дня нараджэння Алега Георгіевіча Слукі, доктара гістарычных навук, прафесара Інстытута журналістыкі БДУ.
15 ліпеня – 145 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі), беларускай пісьменніцы, грамадскай і культурнай дзяячкі.
15 ліпеня – 120 гадоў з дня нараджэння (1901) св. Серафіма Жыровіцкага (Рамана Шахмуця), беларускага праваслаўнага духоўніка, архімандрыта.
24 ліпеня – 260 гадоў з дня нараджэння Якуба Ясінскага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года.
24 ліпеня – 125 гадоў з дня нараджэння (1896) Аляксандра Орсы, беларускага педагога, доктара прыродазнаўства.
27 ліпеня –
ДЗЕНЬ ПРЫНЯЦЦЯ ДЭКЛАРАЦЫІ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ
СУВЕРЭНІТЭЦЕ БЕЛАРУСІ
Ліпень – 90 гадоў таму (1931 г.) заснаваны Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ) і Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (цяпер БДПУ імя Максіма Танка).
ЖНІВЕНЬ
1 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Урбановіча, беларускага педа-гога, краязнаўца.
5 жніўня – 660 гадоў з дня нараджэння вялікага князя літоўскага Аляксандра (1461- 19.08. 1506).
5 жніўня – 515 гадоў таму (1506 г.) адбылася Клецкая бітва, у якой войскі ВКЛ перамаглі крымскіх татараў.
5 жніўня – 135 гадоў з дня нараджэння ў м. Дакудава Лідскага павету Браніслава Яманта, мастака, прафесара Віленскага ўніверсітэта імя Сэфана Баторыя, дэкана мастацкага факультэта і прафесар Торуньскага ўніверсітэта.
14 жніўня – 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пеюна.
15 жніўня – 190 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Каратынскага, беларускага паэта, журналіста, краязнаўца.
18 жніўня – 130 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова, беларускага пісьменніка, грамадска-палітычнага дзеяча. Загінуў у 1939 г.
22 жніўня – 160 гадоў з дня нараджэння Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага (1861—22.09.1917), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра.
22 жніўня – 130 гадоў таму (1891 г.) у Віцебскў заснавана аб’яднанне сясцёр мі-ласэрнасці Таварыства Чырвонага Крыжа – адно з першых у Беларусі.
23 жніўня – 225 гадоў з дня нараджэння Францішка Міцкевіча, удзельніка паўстання супраць Расіі ў 1830-31 гг.
25 жніўня – 30 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет Беларускай ССР надаў статус Канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб суверэнітэце Беларускай ССР. Беларусь стала незалежнай дзяржавай.
28 жніўня – 85 гадоў з дня нараджэння паэта Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна.
ВЕРАСЕНЬ
3 верасня – 290 гадоў з дня нараджэння Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, беларускага грамадскага і рэлігійна-асветнага дзеяча, каталіцкага мітрапаліта.
5 верасня – 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Віталя Вольскага.
6 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Дзмітрыевіча Селяменева, кандыдата гістарычных навук, дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
11 верасня – 180 гадоў з дня нараджэння (1841) Гіяцынта Альхімовіча, беларускага і французскага мастака.
16 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі, доктара гістарычных навук, прафесара, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
19 верасня – 30 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву нашай дзяржавы “Рэспубліка Беларусь” і прыняў новыя Дзяржаўныя сімвалы: герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг (прымяняліся да 15 траўня 1995 г.).
22 верасня – 70 гадоў Уладзіміру Коласу, беларускаму кінарэжысёру, заснавальніку і дырэктару Беларускага гуманітарнага ліцэя.
24 верасня – 380 гадоў з дня нараджэння Станіслава Незабітоўскага, беларускага грамадскага і культурнага дзеяча.
26 верасня –
ЕЎРАПЕЙСКІ ДЗЕНЬ МОЎ
29 верасня – 130 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча, беларуска дзяржаўна-палітычнага дзеяча, вучонага ў галіне эканомікі, геаграфіі Беларусі, прафесара. Загінуў у 1938 годзе.
30 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымонавіча Гілевіча, Народнага паэта Беларусі.
КАСТРЫЧНІК
7 кастрычніка – 110 гадоў з дня нараджэння Валянціна Рамановіча, беларускага мастака.
7 кастрычніка – 70 га-доў з дня нараджэння Вячаслава Вітальевіча Шведа, доктара гістарычных навук, прафесара Гарадзенскага дзя-ржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
9 кастрычніка – 425 гадоў таму (1596 г.) заключана Берасцейская царкоўная унія.
10 кастрычніка – 100 гадоў з дня нараджэння (1921) Міхаіла Гарабца, беларускага музычнага педагога, кампазітара.
10 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння (1931) Уладзіміра Нядзелькі, беларускага гісорыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
13 кастрычніка – 125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Шчакаціхіна (1896- 1940), беларускага мастацтвазнаўца, гісторыка, тэарэтыка мастацтва, педагога.
15 кастрычніка – 60 гадоў з часу адкрыцця (1961 г.) у Крычаве раённага краязнаўчага музея.
22 кастрычніка – 520 гадоў таму (1501 г.) вялікі князь літоўскі Аляксандр выдаў Мельніцкі прывілей, які пашырыў паўнамоцтвы шлях-ты ў палітычным жыцці ВКЛ.
26 кастрычніка – 150 гадоў з дня нараджэння (1871) Іосіфа Дамашэўскага, яўрэйскага пісьменніка.
27 кастрычніка – 60 гадоў з дня нараджэння (1961) Станіслава Янушкевіча, беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
27 кастрычніка – 50 гадоў з дня нараджэння (1971) Іны Швед, беларускай фалькларысткі, доктара філалагічных навук, прафесара.
30 кастрычніка – 100 гадоў таму (1921 г.) у Менску адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
30 кастрычніка – 85 гадоў гадоў з дня нараджэння (1936) Генадзя Цыхуна, беларускага мовазнаўца-славіста, доктара філалагічных навук.
ЛІСТАПАД
6 лістапада – 130 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Воўк-Левановіча (1891-1943), бела-рускага мовазнаўца.
7 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Чарота (1896-1937), беларускага паэта, драматурга, празаіка, грамадскага дзеяча.
8 лістапада – 65 гадоў таму (1956 г.) адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці.
10 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэння Віктара Уладзіміравіча Роўды (1921 – 18.11.2007), харавога дырыжора, народнага артыста СССР.
11 лістапада – 200 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага (1821-09.02. 1881), рускага пісьменніка, бацькі якога маюць беларускае паходжанне.
11 лістапада – 70 гадоў з дня нараджэння (1951) Алеся Судара, беларускага мастака.
13 лістапада –
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ
18 лістапада – 90 га-доў з дня нараджэння паэта Анатоля Вярцінскага.
20 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Міхася Зарэцкага (Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў, 1901-29.10.1937).
23 лістапада – 115 гадоў таму (1906 г.) выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты “Наша Ніва” (выдавалася да 20 жніўня 1915 г.).
25 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Яўгена Мікалаевіча Ціхановіча (1911 – 05.07.2005), мастака.
25 лістапада – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Станкевіч, беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
26 лістапада – 130 га-доў з дня нараджэння Янкі Станкевіча, беларускага культурнага дзеяча, мовазнаўца, доктара славянскага мова-знаўства.
27 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэння (1921) Уладзіміра Тарасевіча, беларускага грамадска-рэлігійнага дзеяча на эміграцыі, доктара тэалогіі.
28 лістапада – 150 гадоў таму (1871 г.) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск – Менск – Бярэсце.
28 лістапада – 25 гадоў таму (1996 г.) утвораны Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь: Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.
29 лістапада – 30 гадоў таму назад у Гародні створаны беларускі хор “Бацькаўшчына” (кіраўнік В.В. Кунцэвіч).
СНЕЖАНЬ
3 снежня – 100 гадоў таму (1921 г.) у Менску створана Беларуская рэспубліканская кантора Дзяржбанка РСФСР (з 1991 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь).
4 снежня – 430 гадоў з дня нараджэння (1591) Жыгімонта Радзівіла, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
7 снежня – 100 гадоў таму (1921 г.) у Заходняй Беларусі заснавана Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое дзейнічала да 1937 г.
8 снежня – 30 гадоў таму (1991 г.) кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Украіны дэнансавалі Саюзны дагавор 1922 г. і падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
9 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Адамавіча Багдановіча (1891-25.05.1917), паэта.
9 снежня – 45 гадоў таму (1976 г.) Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
15 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння (1921) Сцяпана Александровіча, беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.
16 снежня – 70 гадоў таму заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (ЗША).
21 снежня – 225 гадоў з дня нараджэння Тамаша Зана (1796-1855), беларускага паэта-рамантыка.
24 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння (1891) Адама Станкевіча, беларускага грамадска-палітычнага і рэлігійна-культуранага дзеяча, каталіцкага духоўніка.
24 снежня – 125 гадоў з дня нараджэння (1896) Уладзіслава Ярэмы, стваральніка першага лялечнага тэатра ў Гародні (1940).
29 снежня – 140 гадоў з дня нараджэння (1881) Іосіфа Яшунскага, яўрэйскага пісьменніка. Загінуў у 1943 г.
25 снежня – 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Луцэвіч (1891-1960), жонкі Янкі Купалы.
25 снежня – 125 гадоў з дня нараджэння (1896) Юліі Бібілы, беларускай культурнай дзяячкі, бібліёграфа.
30 снежня – 110 гадоў гадоў з дня нараджэння (1911) Лідзіі Ялоўчык, беларускай пісьменніцы, педагога.
30 снежня – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аркадзевіча Сосны, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
31 снежня – 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Іосіфавіча Зялінскага, доктара гістарычных навук, прафесара БДУ.
У 2021 ГОДЗЕ:
1110 гадоў таму (911 г.) радзімічы, крывічы і дулебы прынялі ўдзел у другім паходзе кіеўскага князя Алега на Царград (Візантыю).
1030 гадоў таму (991 г.) у Полацку пачала стварацца першая хрысціянская епархія.
1020 гадоў таму (1001 г.) у г. Друцк пабудаваны адзін з першых хрысціянскіх сабораў.
1000 гадоў з часу бітвы палачан з дружынай Яраслава Мудрага на р. Судома ў час паходу Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад (1021 г.).
860 гадоў таму (1161 г.) полацкі майстар Лазар Богша зрабіў крыж па замове Ефрасінні Полацкай.
860 гадоў таму (1161 г.) у Полацку дойлідам Іаанам пабудаваны Спаса-Ефрасіннеўскі сабор па замове Ефрасінні Полацкай. Будаўніцтва вялося 9 гадоў.
850 гадоў таму назад па загаду друцкага князя Рагвалода Барысавіча (у хрышчэнні Васіль) створаны манументальны помнік эпіграфікі – Рагвалодаў камень.
775 гадоў таму (1246 г.) князь ВКЛ Міндоўг прыняў праваслаўную веру.
630 гадоў з часу надання г. Гародні права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву.
575 гадоў з часу стварэння Беларуска-літоўскага летапіса (1446 г.).
510 гадоў таму (1511 г.) Наваградак атрымаў права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву.
490 гадоў таму Слонім атрымаў права на самакіраванне па Магдэбургскаму праву (1531 г.)
480 гадоў таму быў створаны паляўнічы запаведнік у Белавежскай пушчы (1541 г.).
425 гадоў таму ў Вільні выдадзены “Азбука” і “Граматика словенска…” Лаўрэнція Зізанія (1596 г.).
230 гадоў з дня нараджэння Казіміра Гаўрылавіча Чарноўскага (1791, маёнтак Карытніца Ігуменскага р-на Менскага ваяв., цяпер Бялыніцкі р-н – 08.11.1847), аднаго з вынаходнікаў падводнага карабля (1825 -1827 гг.), рэвалюцыянера.
185 гадоў з часу выдання царскага ўказа пра ўвядзенне ва ўсіх навучальных установах Беларусі выкладання прадметаў на рускай мове (1836 г.).
175 гадоў з пачатку выдання Актаў Заходняй Расіі – 5-томнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы за XIV – XVII стст. (1846 г). Складальнікам і рэдактарам першых чатырох тамоў быў наш зямляк Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790 або 1792, Прапойск, цяпер г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. – 1862).
140 гадоў (1881 г.) ад моманту закладкі Імператарскай лясной аховай парка Гарні пад Лідай.
90 гадоў з часу адкрыцця ў Менску Беларускага тэатра юнага гледача (1931 г).
Паводле
Сымона Барыса і Аляксея Пяткевіча.