Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З нараджэннем Хрыстовым! З Калядамі!

З нараджэннем Хрыстовым! З Калядамі!

12 студзеня 2021, 09:31 Грамадства, Культура 408
З нараджэннем Хрыстовым! З Калядамі!

Юрка Голуб

 

Зазімак

 

Налева збочыў ліставей,

Направа зрушыцца пазёмка.

За гай зашыўся салавей,

I глотку драць адтуль няёмка.

 

З каморы польныя дары

Калядна будуць пахвалёны.

Дарэмна ў прыказцы дурны –

Не слабкі одумам валёнак.

 

З палудня дзень пайшоў на знос:

Шыхуе вечарам пагрэцца,

I націрае жорстка нос

Тутэйшы дух эпікурэйцу.

 

Затуліць поцемкам лазняк

У шалік доўгую аблогу,

А шкалік згодны раскілзаць

Кабылку пожаду былога.

 

Маўчок парафія завей:

Чакаюць снежня-архірэя.

А той да посту прызаве –

I хто нядуж – перахварэе.

Ручай пад лёдам

 

Замкнулі голас ручаі,

Каб ён завей не бударажыў

Ні тых – зашклёных у гаі,

Ні тых – з дрымотным камуфляжам.

 

Зіма навесіла расклад,

А ў ім адлігі – не па тэме.

Ірдзеюць водбліскі Каляд,

Як краснапёры на патэльні.

 

На круглагрудых снегірах

Шугае багра – і нядарма

Яны нараніцу гараць,

А ўвечар грэюцца над жарам.

 

I на дзядзінцы ля ДэКа

Абноўка грае, як гаёўка.

Ахрысцяць жарты мінака,

Не злічыць кветак шаляноўка.

 

Ды ўсе нацешымся наўрад:

Цішком смутка ў сувой загорне,

Калі ты ў радасці не рад,

I дзесь ручай зажаліў горла.

 

Паслухай сам перад усім:

За брамай

                 скрушнага крышталю,

Як ён пад сподам збеглых зім

Гучыць у шолаху і шале.

 

Першы снег у горадзе

 

Завіснуў снег

Над тратуарам.

Святлелі ўсе –

Відно па тварах.

 

А снег не стаў

З кіёскам побач,

А шлях прастаў

У шэры побыт.

 

Гарнуўся сам

Да дрэў і вокан,

Схаваўся там

Ад злога вока.

 

I стала так

Тады празрыста,

Нібы мастак

Палотны хрысціць.

 

А снег панёс

Сябе пад дахі.

Такі ўжо лёс:

           З зямлі падацца.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас