Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ГЕРОІ СВАБОДЫ ПОБАЧ З НАМІ

ГЕРОІ СВАБОДЫ ПОБАЧ З НАМІ

12 студзеня 2021, 23:04 Выданні, ТБМ 23
ГЕРОІ СВАБОДЫ ПОБАЧ З НАМІ

У лёсавызначальныя для дзяржавы моманты заўсёды знаходзяцца асобы, якія не скараюцца і ў самых безнадзейных абставінах. Няхай іх змаганне не мае шанцаў на поспех. Але яно заўсёды мае шанец стаць прыкладам – дзеля працягу.

Ул. Арлоў.

На шчасце, ёсць яшчэ нямала людзей, для якіх кніга – найлепшы падарунак, якое свята ні вазьмі. Менавіта такое віншаванне ад Уладзіміра Арлова зноў атрымала (цяпер  пад Божае нараджэнне  і Новы год) грамадскасць Нясвіжчыны.

Падарунак каштоўны – “Імёны свабоды”- выданне 4-е, дапрацаванае і дапоўненае (365+1 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды  XVIII – XXI cтагоддзяў). Энцыклапедыяй любові да радзімы, волі і незалежнасці назваў кнігу ва ўступным слове Аляксандр Лукашук. Сам жа аўтар дзеліцца назіраннем:

– Калі пішаш кнігу з такой колькасцю дзейных асобаў, надыходзіць момант, у які пачынаеш адчуваць іхнюю метафізічную, а часам і фізічную прысутнасць недзе побач”.

А што ж ты, нясвіжскі чытач? Прыгадваеш з волі аўтара адзін за адным гераічныя, чацей заўчасна абарваныя лёсы.  Шукаеш сваіх ды суседзяў, з-пад Клецка, Капыля ці Свержаня. Сустракаеш новыя факты, дзівішся, што не ведаў і мог бы і не ведаць. Прыкмячаеш акцэнты, на якія раней не зважаў. Пагаджаешся з тым, што памяць павінна быць дзейснай, і радуешся, што сёлетнімі стараннямі з’явіліся на Нясвіжчыне вуліца нашага Уладзіміра Жылкі і  “Камень  Жылкі”. Боль ад трагічнасці лёсаў адольваеш аптымістычнай высновай: нас “нязмерна болей, чым здаецца ў часы паняверкі і роспачы”. Разумееш, што працяг  кнігі пішацца і сённяшнім днём.

…І запальваеш калядную свечку памяці, навагоднюю свечку надзеі.

Наталля Плакса.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас