Народны каляндар – гэта фальклорны каляндар, у якім захаваны прыродна-храналагічныя веды народа. У яго аснове хранонімы, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў.
Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у сукупнасці з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы, у тым ліку тыя, што закан-серваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі/Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры.
У народным календары на 2021 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і г. д. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы “рухомай” царкоўнай пасхаліі.
У наступным, 2022-м, годзе па каталіцкай пасхаліі Вялікдзень (Пасха) – 17 красавіка, а па праваслаўнай – 24 красавіка.
Умоўныя абазначэнні: п – панядзелак, а – аўторак, с – серада, ч – чацвер, пт – пятніца, сб – субота, н – нядзеля. Больш падрабязна пра значэнне хранонімаў календара можна прачытаць у нашых кнігах “Беларускі народны каляндар” (Мінск, 1993, 2002) і інш.
Студзень
- пт. Новы год. ВКЛ перайшло на студзеньскі стыль у 1550 г., Расія – у 1700 г.
- с. Першая, Посная куцця. Перадкалядная вячэра. Які дзень, такі і год. Богаз’яўленне, Тры Каралі. Католікі праводзілі маскаваны абрад “Тры каралі”, або “Гэроды”.
- ч. Раство Хрыстова. Пачатак Каляд. “Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…”. Калядавалі. Насілі “звязду”. Паказвалі батлейку. На Каляды праводзілі ігрышчы (“вадзілі казу”, “жанілі Цярэшку”, “пяклі ката”, гулялі ў “Яшчура” і інш.).
- сб. Сцяпан. Дзень найму слуг, батракоў у мінулым. “На святога Сцяпана вышэй слуга за пана”.
- с. Шчодрая куцця. Пачатак Шчодрага тыдня. “Мароз, хадзі куццю есці”.
- ч. Васілле. Новы год па праваслаўным календары. “Сею, сею пасяваю, з Новым годам вас вітаю”.
- п. Трэцяя, Галодная, Вадапосная куцця. Апошнія дні Каляд. “Каляда ад’язджае”.
- а. Вадохрышча (Кшчэнне). “Святое Кшчэнне ваду ксціла…, свет ачысціла і ваду наверх пусціла”, “На Вадохрышча завіруха – на Вялікдзень таксама”.
- с. Прывадохрышча – заканчэнне Каляд. Пачатак Малой вясельніцы (да посту).
- н. Аксіння. “Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце”. Фядос. “На Фядоса цёпла”.
- п. Таццяна. Свята студэнтаў. Павел. “Вее вецер – будзе вайна”.
- н. Апанас, Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. “Хавай нос у апанасаўскі мароз”.
Люты
- п. Ігнат. “На Святога Ігната зіма багата”.
- а. Грамніцы, Стрэчанне. “Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы”, “Грамніца – хлебу палавіца”.
- пт. Агата. Каровіна свята. “Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты”.
- сб. Дарота. “Па Дароце высахнуць хусты на плоце”. Паўзіміца Аксіння. “На Аксінні мяце”.
- ч. Ігнат. “Ігнат Грамніцам рад”.
- пт. *Стрэчаньскія Дзяды.
- н. Валянцін. Свята закаханых. Трыфан. “На Трыфана зорна – вясна позняя”.
- п. Грамніцы, Стрэчанне. “Зіма з летам сустракалася, пра здароўейка пыталася”. “На Грамніцы – палавіна зіміцы”.
- с. *Серада Папяльцовая (пач. Вялікага посту ў католікаў, да 3.04).
- ч. Агата. Каровіна свята.
- с. Мацей. “На Мацея дарога пацее”, “На Мацея адліга – будзе мароз”. Улассе. Свята жывёлы. “Аўлас на сыры лас”.
- пт. Фаціння. Заступніца ад хвароб (ліхаманак, трасцы і інш.).
Сакавік
- п. Пачатак *Памінальна-га, Дзедавага тыдня.
- ч. Казімір. “Святы Казімір дровы сякець і ў клад кладзець”.
- пт. * Дзедава пятніца.
- сб. *Памінальніца. Канец Памінальнага тыдня. Калі “вея” ў нядзелю, то авёс трэба сеяць на 9-м тыдні, калі ў панядзелак – то на 8-м, калі ў сераду ці чацвер – то пакідалі “дзесяцінкі дзве”.
- п. *Рабы тыдзень, Вясе-льніца, Развітальны, Сырапусны, Масленічны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Які добры дзень на Масленым тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі “калодкі” нежанатым хлопцам. *Дзень сустрэчы на Масленым тыдні.
- а. *Заляцанне на Масленым тыдні. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок.
- с. *Лысая серада. Праталіны-залысіны.
- ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер, Валосы, Валосся. Свята жывёлы. “На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі”.
- пт. *Цешчыны вечары. Рыгор. “На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора”.
- сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). “Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі”. *Залвіцыны вячоркі. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.
- н. *Масленіца. “Масленіца ў “вятху” (пасля поўні) – дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку”. *Развітальны, або Дараваны дзень. *Гуканне вясны. “Блаславі, божа, зіму замыкаці, вясну загукаці”. На Палессі вадзілі карагоды, “спявалі чырачку”, насілі ёлку з вянком. Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. “На Аўдокі голы бокі”. (1.03 Новы год /Новае лета) у мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль). “Святы Еўдакей … пераступ года”.
- п. *Паласказуб. Першы дзень Вялікага посту (да 1.05). Паласкалі зубы гарэлкаю. Хвядот. “На Хвядота занос – усё сена знясе”.
- с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, хадзілі ў карчму і пераскаквалі цераз пень. Герасім Гракоўнік. “Герасім гракоў прыгнаў”.
- пт. Язэп. “Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту” (забарона на шлюб). “На Язэпа пагода – год ураджайны”.
- сб. *Зборава субота. Абрад “споведзі дзежкі”. Веснавое раўнадзенства ў 09 г. 37 хв.
- н. *Зборніца, Ізбор. Адзін з варыянтаў Новага года/лета ў час прыняцця юліянскага годазлічэння. “Святы Ізбор упярод ступіць”. Пачатак збору селяніна ў поле.
- п. Саракі. Было Новым годам/летам. Свята вясновага раўнадзенства. “Дзень з ноччу мераецца”. “Святыя Саракі наперад пайшлі”. Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. “Святыя Саракі ў поле саху валаклі”. Пліска. “На святога Пліска праб’ець лёд і пліска”.
- ч. Дабравешчанне, Звеставанне. “І птушка гнязда не кладзе”. Прылёт бусла. Гуканне вясны. Было Новым годам/летам. “Перша свята – нова летца, Дабравешчанне зямлю сушыць”. Рыгор. “На Рыгора зіма ідзе ў мора”.
- пт. Міжбла-гавешчыны (да 7 красавіка). Забарона на “запасванне” кароў.
- н. * Вербная (Пальмовая) нядзеля. “Вярба б’е, не я б’ю”.
- п. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі “храсты”. Засеўкі. Абрад “жаніцьбы коміна”.
- а. Аляксей Цёплы. Дзень рыбалова. “На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою”.
Красавік
- с. Дар’я Вясенняя. Адбельвалі палотны.
- н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ у католікаў.
- п. Арына. “На Арыну сей капусту ў расадніках”.
- а. Камаедзіца. Свята мядзведзя. Благавеснік. Пяклі пірагі “буславы лапы”.
- с. *Серадапосце. Выпякалі “храстцы”. Благавешчанне. “Благавешчанне без ластавак – халоднае лета”. Абрад “Страла”.
- ч. Благуста. “На Благусту сей капусту”.
- пт. Матрона. “На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае”.
- п. Пачатак *Пахвальнага тыдня. “Дзікая качка яйцом пахваліцца”.
- с. Прабуджэнне хатніка. У гэты дзень хлусілі, каб заблытаць хатніка. “Апрэль – нікому не вер”. Мар’я. Калі ў ясную ноч прыбывала вада, то суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.
- ч. Палікарп. “Пачатак бясхлебіцы”.
- пт. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак. Мікіта. “Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам”.
- сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў.
- с. Руф. Руф рушыць снягі.
- пт. Юры. (Новы год па задыяку). “Першае святца – святы Юр’я”, “Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на “голы” лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла”. Войцах. “Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху”.
- сб. Анціп – ахоўнік зубоў.
- н. *Вербніца. Марк. “Дождж на Марка, дык зямля як шкварка”.
- п. Пачатак *Белага, Вялікага, тыдня. *Чысты панядзелак. Бялілі і мылі ў хаце.
- а. *Чысты аўторак. Каб на людзей і “гаўядо” не напала “парша”, трэба ўсё мыць.
- с. *Дравяная страсць. Мыюць усё драўлянае. Пуд. “Пуд снег пужне”.
- ч. *Чысты чацвер. Ідуць у лазню. Абрад мыцця дзежкі. Арына. “На Арыну сей капусту на расаду”.
- пт. *Чырвоная, Велікодная, пятніца. Сеялі гарох. Зосім – ахоўнік пчол. Андрыянава ноч, Андрэй. Ноч дзявочай варажбы і чараўніцтва.
Травень
- сб. *Вялікая, Чырвоная, субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялікага посту. Кузьма. “Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком”.
- н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ. “Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!”. Быў Новым годам. “Першае свята – свята Вялікадня”.
- п. Працяг *Вялікадня. “Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні пагуляюць, а апошні дзень выпраўляюць”.
- с. *Градавая серада. Праводны, Мёртвы, тыдзень. “Пайшла зіма да Кіева, а лета нам пакінула”. Ляльнік. Свята Лялі – дачкі Лады. “Благаславі, маці,/ Ой, Лада, маці!/Вясну заклікаці”.
- ч. *Людавы дзень. Раней у Віленскай губерні білі і качалі яйкі з лубкоў, гушкаліся на арэлях. *Вялікадне мёртвых (Наўскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўскі чацвер). Дзень памінання на могілках. Хлопцы і дзяўчаты абліваліся вадою. Юр’е. Свята жывёлы. “Як дождж на Юр’я – хлеб будзе і ў дурня”. Абрад “Страла”.
- пт. *Прашчэнне. Абліваліся вадою. Алісей. “Прыйшоў Алісей – авёс пасей”. Бабскія розбрыкі. Скокі жанчын і качанне па зямлі дзеля ўрадлівасці.
- сб. Станіслаў. “Сей лён на Станіслава – вырасце як лава”. Марк. “Дождж на святога Марка – дык зямля, як шкварка”. Ярылавіца. Свята Ярылы.
- н. *Праводная нядзеля. “Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла”.
- п. *Радаўнічныя Дзяды.
- а. *Радаўніца. “На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а к вечару скачуць”.
- ч. *Ушэсце. Унебаўшэсце пана Езуса. Свята агляду жыта. Якуб. “На Якуба грэе люба”.
- пт. Макарэй. Абрады ля вады.
- сб. Барыс. Апякун поля і жывёлы.
- а. Арына Расадніца. Дзень высаджвання расады ў Паазер’і.
- ч. Антоній. “На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца”.
- пт. Іван Веснавы. Апякун земляроба. “На Івана каласок, а на Пятра піражок”.
- сб. Мікола Веснавы. Свята пастухоў. Алёна. “Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена”.
- н. *Сёмуха, Зялёныя святкі, Святы Дух. Свята зелені. “На Духа будзе цёпла і суха”.*Міраносцы. “На Міраносця п’яныі бабы цігаюць адна адну за валосця”. Зілот. “Сей пшаніцу на Зілота, і яна будзе як злота”.
- п. Пачатак *Пераплаўнага, Чарвівага, тыдня. Не трэба садзіць, бо заядуць чэрві. Макей. “Мокра на Макея – і лета не прасушыць”. Кірыла і Мяфод. Калі дзень мокры – і лета будзе мокрае.
- а. Епіфан. “На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю – гарачае лета”.
- с. *Градавая, Пераплаўная, серада. Засцярогі ад граду і дажджу.
- ч. Сідары. “Прыйшлі Сідары – прыйшлі і сіверы”.
- пт. *Градабойцы, Ледавіты дзень (Віленская губ.). Пахом. “Святы Пахом павее цяплом”. “Сей агуркі на Пахом – будзеш насіць мяхом”.
29.сб. *Троіца. Магдалена. “Магдалена зязюльку прысылае”.
- п. Шэсць дзеў. “Лён сей позні”. Канапелька Матруна. “У зямлю махнула”. Фядот. “Як на дубе апушка – у Фядота поўна аўсу кадушка”.
Чэрвень
- с. Тры пакутнікі. “Няма лета, але пасля іх не бывае зімы”.
- ч. Алёна, Ульяна. Дзень ільну.
- пт. Васіліск. “Ад Васіліска і салавей блізка”.
- сб. Дзень Ефрасінні Полацкай. Хадзілі ў Полацк пакланіцца і абракацца.
- п. Ян. “Рой перад Янам – пчаляр будзе панам”.
- ч. *Ушэсце. Абрад “Страла”.
- н. Ерамей. Антоній. “Антоні, аддай коні”.
- п. Юстын і Харытон. “Юстын цягне ўверх каноплі, а Харытон – лён”.
- с. *Градавая серада. Лук’ян. Паўднёвы вецер на Лук’яна – на добры ўраджай яравых.
- пт. *Сёмушныя Дзяды.
- сб. *Духавая субота, Зялёная субота. Свята маладой зеляніны. “Завівалі” вянкі, бярозкі.
- н. *Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. “Павядзём Куста пад гай зялёненькі…”.
- п. *Русальніца, Іван ды Мар’я. Праводзіны вясны. “На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі…”. Тодар. “На Тодара раса – канапель паласа”. Летняе сонцастаянне ў 03.32 г.
- а. *Конскі Вялікдзень. Свята коней. Кірыла. Пачыналі касавіцу ў Паазер’і.
- с. *Градабой, Серада Русаль. Здабывалі з ясеня святы агонь. Купала. У старажытн. – Новы год/лета.
- ч. *Наўская Тройца, Абліваха. Памінанне продкаў на могілках. Ян Купальны. “Сонца грае”.
- пт. Анапрэй. “Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ”.
- сб. Акуліна Грачышніца. Сеялі грэчку. Задзярыхвост. Каровы “зыкуюць”.
- н. *Русальчыны розыгры. Засцерагаліся рос. *Пятроўскія запускі. Развівалі вянкі.
- п. *Пятроўка, Петравіца. Пятроўскі пост да 11 ліп. Пятроўка-галадоўка. Амос. “Прыйшоў Амос – цягне ўгору авёс”.
- а. Ціхан. “Пеўчыя птушкі заціхаюць”. Пятрок. “Да Пятра зязюльцы кукаваці”. “Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйдзе Ілья – ападуць і два”.
Ліпень
- ч. *Дзявятнік. Перавод уніятаў у праваслаўе. “Дзеўяць ягодзін на ветцы”.
- пт. *Дзевятуха. Дзень засцеражэння ад навальніцы.
- а. Купалле. Свята Сонца і кахання. “Дня адбаўленне, ночы прыбаўленне”.
- с. Іван Купала. “Учора было Купала, а сёння Іван”.
- ч. *Дзясятнік. “Дзясятнік гнаі возіць”. Данат. “Святы Данат коскі точыць”.
- пт. *Дзясятка. “Косы точыць”. “Жыта паспявае”.
- пт. Самсон. “На Самсона дождж – сем тыдняў то ж”. Сем братоў. “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”.
- п. Пятро. Свята заканчэння Купалля.
- а. Паўпятро. Дзень талакі. Сымон і Юда. “На Сымана й Юды конь баіцца груды”.
- с. Кузьма і Дзям’ян. Свята кавалёў. “Святы Пятро жыта спеліць, св. Кузьма сярпы робіць, а св. Дзям’ян сена грабе”.
- сб. Андрэй. “Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма”. “Андрэй усіх мудрэй”.
- н. Свята Месяца. “Месяц гуляе”.
- с. Казанская, Градавы дзень. Засцераганне ад нябесных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы. Пракоп. “Пракоп бок прыпёк”.
- н. Якуб. “На Якуба хлеба поўна губа”. Прокл. Засцерагаліся вялікіх рос.
- п. Ганна. Снапы кладзе. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду.
- ч. Афінаген. Заціхаюць птушкі.
- пт. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Іллём). Дзень “зазубрывання” сярпоў перад жнівом.
Жнівень
- н. Макрыны. “Глядзі восень па Макрыні”.
- п. Ілля. Свята дажджоў і навальніц. “Ілля нарабіў гнілля”. “Укінуў у ваду кусок ільду”.
- с. Мар’я. “Магдалена – вады па калена”.
- пт. Барыс Палікоп. “Барыс і Глеб – паспеў хлеб”.
- сб. Ганны. “Святыя Ганны бабкі стаўляюць”.
- п. Палікоп. Паліць копы. Панцеляймон. Сцаляў ад хвароб галавы.
- а. Лаўрын. “На Лаўрына спяшай да млына”.
- ч. Сіла. Жыта сей.
- сб. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 27 жніўня.
- н. Прачыстая, Зельная. “Прыйшла Прачыста – стала поле чыста”. Базыль. “Базыль авечкам воўну дае”.
- п. Антоны Віхравеі. Рох. “Кірмаш на паненак” – дзень выглядання нявест.
- а. Еўдакія. Агуркі збірае.
- ч. Яблычны Спас. Свята садавіны.
- п. Лаўрэн – свята млынара. “Баўтрамей і Лаўрын паказваюць, якая прыйдзе восень”.
- а. Баўтрамей. “Св. Баўтрамей высылае буслоў па дзяцей”. “Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей”.
- пт. Міхей. Выспяваюць брусніцы.
- сб. Прачыстая, Зельная. Свята ўраджаю.
- н. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. “Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў”.
- п. Міроны Ветрагоны. “Пыл па дарозе гоняць, па прыгожым леце стогнуць”.
- а. Флор і Лаўр. Свята коней. Арабінавыя дзень і ноч. Сухая навальніца, або дождж.
Верасень
- н. Лупа. “Сей на Лупа – будзе жыта купа”.
- а. Баўтрамей. “Жыта на зіму сей”.
- с. Другая Прачыстая. Багач. “Меншая Прачыста – канчай сеяць начыста”.
- пт. Мацей. Абаронца ад п’янства.
- сб. Калінавік, Іван Крываўнік. “Да Яна прасіце, дзеткі, дажджу, а па Яне я й сам упрашу”.
- п. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.
- а. Узвіжанне. Закрыванне зямлі. Сымон. Абрад “жаніцьбы коміна”. (Асенняе Навалецце/Навагоддзе з 1493 г.). Бабіна лета.
- сб. Цуды, Міхал. “Міхал з поля спіхаў”.
- н. Багач, Нараджэнне Божае Маці. Свята заканчэння ўборкі зерневых. Засідкі.
- п. Асенняе раўнадзенства ў 19 г. 21 хв.
- пт. Тадора. “На Тадору ўсякае лета заканчваецца”.
- н. Стаўроўскія Дзяды.
- п. Звіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. Гадзюкі збіраюцца ў кучу.
- с. Міхал. “Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор’е надзеі”. Сіцыян. “Святы Сацыян ды ляны пасцілаў”.
Кастрычнік
- сб. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца – мароз на Пакровы ўдарыць.
- н. Астап, Астаф’я. Прыкметы па ветры.
- п. Пранцішак, Францішак. “На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка”.
- пт. Сяргей. “З Сяргея пачынаецца зіма”. Жалезны тыдзень. Чысцілі жалезныя рэчы.
- сб. Іван Шаптун, Іван Кураед, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест. “Іван Багаслоў дружкі разаслаў, а на Пакрова дзеўка гатова”. “Святы Б. ды буракі капаў”.
- ч. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. “Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку – вяночкам”. “Пакровы – зарыкалі каровы”. Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі “ў дзеўкі” сябровак.
- ч. Трыфан, Палагея. “Золкім ветрам вее”. Зміцер. “Да Змітра баба хітра”.
- п. Марцін – свята млынароў. Частаваліся гусяцінай на млынавым крузе. “Марцін святы – любіцель гагаты”.
- ч. Сымон і Юда. “Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць”. Параскева Пятніцкая. Забарона на прадзенне.
- пт. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй.
- сб. Паклоны. Дзень адбівання паклонаў.
- н. Лука. “Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі”. Дзень іканапісцаў. Юльян – ахоўнік дзяцей.
Лістапад
- п. Усе святыя.
- а. Задушны дзень. Дзяды. Памінальны дзень.
- ч. Казанская. “Да Казанскай – не зіма, а пасля – не восень; зранку дождж, з вечара – снег. Выязджай на Казанскую на калёсах, а палазы з сабой прыхапі”.
- сб. Асяніны, Змітраўскія Дзяды. “Святыя дзяды, завём вас…”.
- п. Зміцер. “Да Змітра дзеўка хітра”. Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе.
- а. Тодар. “На Тадора поўна камора”.
- с. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.
- ч. Настуся. Настуся стрыжэ авечкі. Марцін. “Мядзведзь кладзецца ў бярлогу”.
- пт. Артошка. Пачатак прадзення.
- н. Кузьма-Дзям’ян. Апякун земляробства, кавалёў і вяселля.
- н. Міхайлаў дзень. Абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку.
- п. Матрона. “З Матроны становіцца зіма”.
- с. Хвёдар Студзянец. “Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць”.
- ч. Кацярыны. “Кацярына забрала лета”. Іван Міласцівы. Дзень падарункаў.
- сб. Юстыніян. Апякун плоднасці і дзяцінства. Піліп. Пярэдадзень Піліпоўскага посту (да 7 студзеня).
- н. Піліпаўка – перадкалядны пост (да 06.01).
- п. Мацей. “На Мацея зіма пацее”.
- а. Андрэйкі. Дзявочае свята.
Снежань
- сб. Барбара. “Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла”. Увядзенне. Водзяцца ваўкі.
- н. Пракоп. Савы. “Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае”.
- п. Мікола. “Хвалі зіму па Міколе”. Матрыхваны. Не пралі.
- а. Кацярыны. “Забрала край лета”.
- ч. Юр’е Зімовы. “Юра мосціць”. Ганны. “Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні”.
- п. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.
- а. Навум. “Наставіць на вум”. Пачыналі вучыць дзяцей грамаце.
- пт. Варвары. “Мікола і Варвара ноч урвалі”.
- сб. Савы, Міколін бацька. “Сава мосце, а Мікола гвоздзе”.
- н. Мікола Зімовы. “Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета”. “Мікола марозам гвоздзіць”.
- а. Зімовае сонцастаянне ў 15 г. 59 хв.
- с. Ганны. “Ганны – прыбавіцца багата дня”. “Ганкі – палічаны дзянькі”.
- пт. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студз.).
- сб. Божае Нараджэнне. Было Новым годам. “Свята Ражаство ўпярод пашло, новы гадок павёў радок”. Спірыдон Сонцаварот.
- н. Сцяпан. Дзень найму парабкаў у мінулым. “Кожны сабе пан”.
- пт. Багатая куцця. Сільвестр. Варажылі дзяўчаты. Марк. “Марка да Варка – няхай будзе парка”.
Алесь ЛОЗКА, фалькларыст.
На здымках: лідскі фальклорны гурт “Талер”.