Старшынства Германіі ў Радзе ЕС праходзіла пад знакам барацьбы з пандэміяй карона-віруса. Аднак ЕС дасягнуў вырашальнага пасоўвання і па іншых найважнейшых кірунках, прадэманстраваўшы салідарнасць краін-чальцоў паміж сабой і іх згуртаванасць у дзеяннях, накіраваных за межы Саюза.
Барацьба з пандэміяй COVID-19
ЕС згуртавана дзейнічае ў барацьбе супраць COVID-19: у тым ліку дзякуючы шматлікім еўрапейскім навукоўцам і еўрапейскім даследаванням у рэкордныя тэрміны была распрацавана вакцына, ажыццёўлены яе закупы і дастаўка. Хуткім часам у ЕС пачнецца вакцынацыя супраць каронавіруса. Ва ўсіх грамадзян ЕС у агляднай будучыні будзе магчымасць атрымаць прышчэпку, што стане вырашальным крокам па пераадоленні пандэміі.
Доўгатэрміновы бюджэт і фонд аднаўлення “Next Generation EU”
Пасля доўгіх перамоў і на аснове прапановы Германіі і Францыі ЕС дасягнуў дамоўленасці па пакеце, які складаецца з так званага доўгатэрміновага фінансавага плану, г.зн. бюджэту, разлічанага на некалькі гадоў, і фонду аднаўлення, закліканага зноў зрабіць Еўропу моцнай пасля пандэміі каронавіруса. Фонд аднаўлення “Next Generation EU” налічвае 750 мільярдаў еўра і ўяўляе сабою новы механізм, прызначаны для хуткага аказання дапамогі грамадзянам ЕС. Ён разлічаны першым чынам на краіны, асабліва пацярпелыя ад наступстваў пандэміі. Акрамя таго, прыняты доўгатэрміновы бюджэт на найблізкія сем гадоў у памеры 1,07 трыльёна еўра. Адмысловая ўвага ў ім было нададзена павелічэнню асігнаванняў на ахову здароўя, абарону клімату, укараненне лічбавых тэхналогій і моладзевы абмен.
Умацаванне прынцыпу вяршэнства права
Вяршэнства права – гэта аснова супольнасці каштоўнасцяў, якім з’яўляецца ЕС, які абараняе свабоды і правы грамадзян. Таму ў перыяд свайго старшынства Германія ініцыявала ў Радзе ЕС новы дыялог паміж краінамі-чальцамі на тэму вяршэнства права. Яго мэта – умацаваць агульнае разуменне прынцыпу вяршэнства права ў ЕС пасродкам адкрытага абмену.
Еўрапейскі суверэнітэт
Германія выступае за ўмацаванне дзеяздольнасці і вырашальнага ўплыву ЕС у такіх сферах, як бяспека, тэхналогіі і лічбавізацыя, гандлёвая і валютная палітыка. ЕС канцэнтруе свае высілкі і менавіта на вонкавым вектары дзейнічае разам, таму што ва ўмовах канкурэнцыі буйных дзяржаў асобныя нацыянальныя дзяржавы ўжо не ў стане вызначальным чынам уплываць на глабальны светалад. У вобласці палітыкі бяспекі Германія ў перыяд свайго старшынства ў Радзе ЕС прапанавала ўсталяваць свайго роду “стратэгічны компас”: краіны-чальцы ЕС на падставе аналізу пагроз ажыццяўляюць мэтанакіраваны абмен па пытаннях бяспекі і абароны і вызначаюць агульны кірунак дзеянняў.
ЕС – лідар у вобласці абароны клімату
Еўропа захоўвае свае перадавыя пазіцыі ў тым ліку ў вобласці абароны клімату: да 2030 года ЕС плануе скараціць свае выкіды CO2 на 55%, а да 2050 года мы намерваемся зрабіць Еўропу першым кантынентам з нулявым узроўнем эмісій у атмасферу, што наносяць шкоду клімату. Падчас свайго старшынства ў Радзе ЕС Германія паспяхова дамаглася замацаванні гэтых мэтаў у рамках еўрапейскага Закона пра клімат.
За правы чалавека і рашэнне канфліктаў
ЕС стварыў новы палітычны маханізм для барацьбы супраць такіх найсур’ёзных парушэнняў праў чалавека, як катаванні, рабства ці сістэматычны сэксуальны гвалт: пры дапамозе рэжыму санкцый за парушэнні праў чалавека ЕС зараз можа ўводзіць забароны на ўезд супраць фізічных асоб ці замарожваць іх актывы. У коле краін-чальцоў ЕС Германія займала асабліва актыўную пазіцыю па пытанні прыняцця дадзенага механізму.
Глабальнае партнёрства і тройка краін-старшыняў
Мультылатэралізм, дэмакратыя, адкрыты гандаль як агульны компас – ЕС умацоўвае свае сувязі з важнымі рэгіёнамі. Стратэгічнае партнёрства злучае сёння ЕС і краіны паўднёва-усходняй Азіі, якія ўваходзяць у АСЕАН. Германія нарошчвае сваю дзейнасць у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, Лацінскай Амерыцы і ў Ка-рыбскім басейне. Сумесныя мэты: абарона клімату, біяразнастайнасць, устойлівае гаспадаранне, лічбавізацыя, якая кіруецца агульнымі каштоўнасцямі. У адрас ЗША ЕС выступіў з новай прапановай, мэты якога – “New Deal” з урадам Джо Байдена, умацаванне глабальнага парадку, які засноўваецца на правілах, і аднаўленне трансатлантычнага партнёрства.
Партугалія і Славенія – партнёры па тройцы краін-старшыняў
Пераемнасць асабліва важная тады, калі перад ЕС стаяць маштабныя задачы. Незалежна ад таго, якая краіна займае пост старшыні ў Радзе ЕС: палітычны пошук рашэнняў па такіх важных тэмах, як вяршэнства права, міграцыя ці абарона клімату, павінен працягвацца бесперапынна. Не ўсе рэформы можна завяршыць у шасцімесячны тэрмін. Таму на працягу 18 месяцаў Германія падтрымлівае і будзе падтрымліваць асабліва цеснае супрацоўніцтва з Партугаліяй і Славеніяй, якія зоймуць пост старшыні ў Радзе ЕС пасля Германіі.
Паводле СМІ.