Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурна-музычныя зазімкі “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”

Літаратурна-музычныя зазімкі “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”

30 снежня 2020, 21:28 Культура 25
Літаратурна-музычныя зазімкі  “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”

17 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыліся літаратурна-музычныя зазімкі “Літаратурнае сузор’е Лідчыны”. Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства стала фарміраванне цікавасці да чытання твораў пісьменнікаў і паэтаў Лідскага краю праз папулярызацыю іх творчасці.

Кнігі пісьменнікаў-землякоў вельмі запатрабаваныя сярод чытачоў бібліятэкі і заўсёды знаходзяць жывы водгук у іх сэрцах. Яны прывіваюць любоў і павагу да гісторыі і культуры роднага краю, дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, пашыраюць і ўзбагачаюць веды аб родных мясцінах.

У гэтым годзе мерапрыемства прайшло ў незвычайным фармаце, на ім, на жаль, не прысутнічалі галоўныя ўдзельнікі літаратурных зазімак – пісьменнікі. Удзел у мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі філі-ялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Галіна Курбыка  распавяла прысутным пра дзейнасць членаў Саюза пісьменнікаў, больш падрабязна спыніўшыся на творчасці Вік-тара Бачарова, Ірыны Бараздзіной, Алы Юшко, Святланы Тамашэвіч, Станіслава Судніка. Знаёмства з іх жыццём і творчасцю дапамагло лепш зразумець мастацкую праўду твораў, прыгажосць нацыянальнай мовы, глыбіню думак і пачуццяў.

Да ўвагі прысутных супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі буктрэйлеры на выданні паэтаў і пісьменнікаў Лідчыны: зборнік “Гутарка” Віктара Бачарова, зборнік вершаў “Пялёсткі лёсу” Алы Юшко, зборнік вершаў і апавяданняў “Няхай будзе…” Ірыны Бараздзіной, паэтычны зборнік “Любіце жыццё” Святланы Тамашэвіч і іншыя.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, можна зрабіць выснову, што літаратурныя творы лідскіх аўтараў занялі сваё належнае месца ў культуры горада Ліды. Знаёмства з імі прылучае да маральнага і эстэтычнага багацця беларускай літаратуры, знаёміць з гісторыяй, культурай, з асаблівасцямі нацыянальнага характару беларускага народа, выхоўвае павагу да іх, дапамагае фарміраванню пачуцця патрыятызму.

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас