Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Святло Божага Нараджэння набліжаецца

Святло Божага Нараджэння набліжаецца

29 снежня 2020, 19:46 Грамадства, Навіны 74
Святло Божага Нараджэння набліжаецца

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк ухваліў учынак беларускіх скаўтаў, якія зноў даставілі Бэтлеемскі агонь у Менск і іншыя гарады Беларусі. Нягледзячы на эпідэмію і закрытыя межы, скаўты не апусцілі рукі. Дапамаглі ім супрацоўнікі Гарадзенскага Польскага Кансулята і даставілі агонь праз мяжу дыпламатычным транспартам.

Вернікі панеслі агенчык у свае дамы, каб падзяліцца святлом і сагрэць родных і сяброў!

Тры дні на перадсвяточных рэкалекцыях ў менскім Чырвоным касцёле прамаўляў ксёндз Петр Антоні Бялевіч, каб падзяліцца верай і надзеяй. “Не бойся, Захарыя! Не бойся, Юзаф! Не бойся, Марыя”, – цытаваў святар словы з Новага Запавету. “Не бойцеся і вы, дарагія людзі!”

Год таму ў такі ж перыяд ён збіраў ахвяраванні на пабудову касцёла ў Менску на вул. Някрасава. У той час быў толькі выкапаны катлаван, а зараз ужо новы касцёл быў накрыты дахам. Многія раілі святару ў цяжкі год спыніць будоўлю, але ён не спыніў, і працягвае ставіць святыню.

Акрамя будаўніцтва храма, кс. Пётр Антоні Бялевіч вырашыў выдаць штодзённік на беларускай мове, прысвечаны св. Юзафу, апякуну сям’і. Добра ілюстраваны штодзённік з урыўкамі з Евангелля на кожны дзень і літаніяй св. Юзафу выйшаў з друкарні і зараз прапануецца ў якасці каляднага падарунка. 7 снежня аказалася, што Папа Францішак, каб натхніць вернікаў і змягчыць іхнія перажыванні, вырашыў абвясціць наступны год Годам Св. Юзафа.

“Увайсці ў новы год мы прапануем разам з разважаннямі св. Айца Францішка, перакананага, што “слова збаўлення не шукае ахоўных, стэрыльных, бяспечных месцаў” – яно “ўваходзіць у нашы складанасці, у нашу цемру”, што Слова Божае суцяшае, заахвочвае, “правакуе” навяртанне, мабілізуе, вызваляе ад паралічу эгаізму, змяняе жыццё і прымушае пераходзіць з цемры да святла”, – напісаў у прадмове да штодзённіка айцец Пётр Антоні Бялевіч ОМІ.

Э. Дзвінская.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас