• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 24 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Пакліканне – несці духоўнае святло

Пакліканне – несці духоўнае святло

29 снежня 2020, 19:54 Культура 3
Пакліканне – несці духоўнае святло

У сталіцы вернікі розных канфесій пазнаёміліся з  вынікам міжканфесійнага культурнага праекта “Лініі святла” – аднаіменным зборнікам інтэрв’ю з дзеячамі культуры і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, якія развіваюць хрысціянскія традыцыі  ў даследваннях кніжнай культуры, у літаратуры, музыцы, тэатральным мастацтве, жывапісе і іншых галінах дзейнсці.

Героямі інтэрв’ю, запісаных Элай Дзвінскай, сталі даследчык Слуцкага, Полацкага і Тураўскага Евангелляў, Берасцейскай Бібліі      Алесь Суша, дырыжор і фагатыст Аляксей Фралоў, оперны спявак Ілля Сільчукоў, кіраўнік госпел-хораў, член Саюза кампазітараў Беларусі Павел Шведаў, рэжысёр і актор тэатра і кіно Павел Харланчук і яго жонка Ганна, арганізатар фестываляў хрысціянскай культуры ксёндз-канонік Сяргей Бараўнёў, мастачка Ядвіга Сянько і іншыя асобы.

У раздзеле ” З родным словам і песняй – да святыняў” у кнізе прадстаўлена дзейнасць арганізатара спеўных сходаў Сяржука Доўгушава і асветніцкая, экскурсійная і папулярызатарская руплівасць старшыні Магілёўскага ТБМ Алега Дзячкова.

Героі кнігі распавялі аўтарцы не толькі пра свае поспехі і дасягненні, але і пра традыцыі веры ў іх сем’ях, закладзеныя з дзяцінства, якія стваралі маральны грунт для іх развіцця як асобаў. Так, чытачы змогуць даведацца пра стойкі характар дзеда Іллі Сільчукова – Яўгенія Іванавіча, які быў пастарам евангельскай царквы ў Слуцку ў 60-я гады,  і пра бабулю Алеся Сушы Валянціну Карлаўну, якая спявала ў хоры Любаніцкай царквы ў Карэліцкім раёне, і пра шляхетных продкаў з каталіцкага шляхецкага роду Савіцкіх і праваслаўнага роду Хлусовічаў  Алега Дзьячкова.

 

27 лістапада прэзентацыя зборніка ” Лініі святла” адбылася ў менскай евангельскай царкве “Святло Ісціны”. На сустрэчы выступілі  героі кнігі – кандыдат культуралогіі Алесь Суша, госпел-хор “Імправізацыя” на чале з Паўлам Шведавым, Павел Сурагін і квартэт яго выхаванцаў “Brevis”.

13 снежня ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк дабраславіў адкрыццё выставы абразоў пані Ядвігі Сянько ў Чырвоным касцёле. Госці імпрэзы цяпер больш даведаюцца пра яе творчасць з кнігі  “ЛІНІІ СВЯТЛА”.  Прыемна было бачыць сярод гасцей паэтку і мастачку Святлану Раманаву, журналістку Вікторыю Чаплеву і яе мужа, кандыдата гістарычных навук Паўла Булатага. Творчасць пані Ядвігі нясе сапраўдную радасць, вышэйшую прыгажосць, Ласку Божую, прасвятляе і залагоджвае душы! Прысутныя падзякавалі пані Ядвізе за яе вялікую дзейнасць па ўпрыгожанні святынь Беларусі. Яе пэндзлю належаць больш за 2000 абразоў і карцін з біблейскімі сюжэтамі.

 Абразы пані Ядвігі знаходзяцца ў менскім касцёле св. Сымона і Алены, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай ў Будславе, у касцёлах Браслава, Міхалішак, ў праваслаўных храмах Маладэчна, у цэрквах Клецкага, Вілейскага, Стаўпецкага і Баранавіцкага раёнаў, у пас. Мір, у царкве Уваскрасення Хрыстова ў Ашмянах, у г. Валожыне і іншых гарадах.

Праца над праектам “Лініі святла” дапамагла яго ўдзельнікам пераадольваць самазамкнёнасць, трывогу і разгубленасць падчас вясновай і зімовай хваляў каранавірусу, аб’ядноўвацца ў супольнай творчай дзейнасці, узаемным творчым абмене.

Зборнік “Лініі святла” выйшаў сёлета ў выдавецтве ” Кнігазбор”, кнігу можна набыць у сталічнай ” Акадэмкнізе”.

Наш кар,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5218
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1218
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту
Культура

У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

29 верасня 2020, 18:3516
Далучайцеся да нас