Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
150 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

150 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

15 снежня 2020, 07:09 Культура 27
150 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

Пакуль над Беларуссю распасцерлі крылы пандэпія, талерантная рэвалюцыя і неталерантная контррэвалюцыя, унізе Беларусь паціху адзначае 150-годдзе вялікага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца.

Фердынанд Рушчыц (Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц; 10 снежня 1870, маёнтак Багданава Ашмянскага павета, цяпер Валожынскі раён – 29 кастрычніка 1936, там жа) – мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасцей сваёй эпохі. Наследваў традыцыі беларускага, рускага, польскага, французскага мастацтва, у некаторых творах адметны ўплыў мадэрну.

Аказаў пэўны ўплыў на далейшае развіццё жанру пейзажу ў польскім мастацтве. Матэрыялізаваў магутны нацыянальна-патрыятычны імпульс, характэрны для польскага мастацтва ў цэлым і для мастацтва мяжы ХІХ-XX стагоддзяў у прыватнасці. Яго вельмі цэльная па духу творчасць мела непасрэднае дачыненне да фарміравання польскага нацыянальна-рамантычнага пейзажу канца ХІХ – пачатку XX стагоддзя і найбольш ярка адлюстроўвала яго мастацкую праблематыку.

У яго творчасці знайшлі адлюстраванне жыццё і побыт беларускага народа, пераламіліся традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу. Дачка мастака Яніна Рушчыц сцвяржае, што яе бацька заўсёды лічыў сябе “тутэйшым”, г. зн. беларусам. Імя Фердынанда Рушчыца занесена ЮНЭСКА ў каляндар памятных дат на 2020 год.

 

Выстава да 150-годдзя Фердынанда Рушчыца

Выстава да 150-годдзя Фердынанда Рушчыца адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі 28 лістапада 2020 года.

– Я ўпэўнены, што выстава пакіне вялікі, сур’ёзны след у мерапрыемствах гэтага года, – сказаў міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. – А беларускі глядач будзе мець магчымасць дакрануцца да спадчыны вялікага чалавека. Хацеў бы выказаць падзяку Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА і яе старшыні – міністру  замежных спраў Уладзіміру Макею, Менскаму абласному і Валожынскаму раённаму выканаўчым камітэтам за працу па захаванні памяці нашага земляка і, вядома, Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь.

Выстава – галоўнае мерапрыемства з цэлага шэрагу падзей, запланаваных да Года Рушчыца ў Беларусі, урачыстае адкрыццё якога адбылося 27 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі. У экспазіцыю ўвайшлі не толькі карціны самага Фердынанда Рушчыца, але і працы мастакоў яго асяроддзя. Гэта і творы яго настаўнікаў у Акадэміі мастацтваў – Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы, яго аднакурснікаў па майстэрні Куінджы – Мікалая Рэрыха, Канстанціна Багаеўскага, Вільгельма Пурвіціса, Аркадзя Рылова і інш. Цэлы раздзел прысвечаны вучням Фердынанда Рушчыца, выпускнікам Віленскага ўніверсітэта, выдатным беларускім мастакам Пятру Сергіевічу і Міхасю Сеўруку.

Дапаўняюць экспазіцыю таксама творы сучасных мастакоў – удзельнікаў плянэраў, прысвечаных майстру, і цікавы архіў фатаграфій вёскі Багданава, выкананых падчас Першай сусветнай вайны, з калекцыі Уладзіміра Багданава.

Да нядаўняга часу ў зборы НММ захоўвалася толькі адна праца Ф. Рушчыца “Ля касцёла” 1899 года. У лістападзе 2019 года былі набыты ў калекцыі ўнука мастака і перададзены ў дарунак яшчэ тры маляўнічыя працы.

Паводле Ірыны Аўсяп’ян.

Фота: Белта і У. Шлапака.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас