Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На літаратурнай хвалі. Конкурс імя Веры Навіцкай плануе пашырыць сваю геаграфію

На літаратурнай хвалі. Конкурс імя Веры Навіцкай плануе пашырыць сваю геаграфію

1 снежня 2020, 20:44 Культура 21
На літаратурнай хвалі. Конкурс імя Веры Навіцкай плануе пашырыць сваю геаграфію

У мінулую пятніцу ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў ІV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”. Конкурс праводзіцца адзін раз на два гады Лідскай бібліятэкай пры падтрымцы газеты”Наша слова”, пачынаючы з 2014.

Арганізатары конкурсу імя Веры Навіцкай імкнуцца вярнуць у беларускую літаратуру згаданае імя і заахвоціць лідскіх паэтаў і пісьменнікаў да напісання твораў для дзяцей.

Некалькі слоў пра дзіцячую пісьменніцу Веру Сяргееўну Навіцкую, чыё імя носіць конкурс. Вядома, што яна некалькі гадоў – з 1908 па 1915 год – жыла ў Лідзе, з’яўлялася начальніцай мясцовай прыватнай жаночай гімназіі. Аўтар кніг “Добра жыць на свеце”, “Вясёлыя будні”, “Ціхамірныя гады”, “Першыя мроі” (тэтралогія аб жыцці Марусі Старабельскай), “Галя”, “Наташа Славіна” (аповесці для юнацтва, у якіх дамінуе любоўная лінія), “Басурманка” (аб жыцці прыёмнай сіраты-францужанкі ў рускай сям’і). Апошнія пяць кніг напісаны ў Лідзе, і, магчыма, апісаныя ў іх падзеі звязаны з нашай лідскай зямлёй.

Сёлетні літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям” праходзіў у дзвюх намінацыях – “Паэзія” і “Проза”. Удзел у ім прынялі 11 лідскіх літаратараў, сярод якіх як вопытныя аўтары, якія маюць свае зборнікі, так і тыя, хто займаецца літаратурнай творчасцю з нядаўняга часу. Асабліва шмат было даслана на конкурс вершаў – каля 200. Празаічных твораў значна меней – 9 апавяданняў. Тэматыка дасланых твораў самая разнастайная.

Журы нялёгка было вызначыць трох пераможцаў конкурсу. У выніку дыпломам ІІІ ступені (у намінацыі “Паэзія”) узнагароджана Людміла Русь, дыпломам ІІ ступені (у гэтай жа намінацыі) – Міхась Мельнік, дыпломам І ступені (у намінацыі “Проза”) – Таццяна Сямёнава, найстарэйшая з удзельнікаў конкурсу. Пераможцы таксама атрымалі грашовыя ўзнагароды. Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі заахвочвальныя прызы. Пералічым і іх імёны – гэта Уладзімір Васько, Станіслаў Суднік, Наталля Хейфец, Ларыса Кавалеўская, Людміла Краснадубская, Станіслава Белагаловая, Ганна Лазоўская, Канстанцін Якубчык.

Усе дасланыя на конкурс творы ўвайшлі ў падрыхтаваны бібліятэкай зборнік “Дарослыя – дзецям-2020”.

Была захавана традыцыя прадстаўляць на гэтым мерапрыемстве рэдкую кнігу. У 2016 годзе гэта была 1-я кніга тэтралогіі Веры Навіцкай на беларускай мове “Добра жыць на свеце”, у 2018 годзе – дзіцячая кніга Марыі Канапніцкай “Ад зімы да лета”, сёлета гэта “Я сумавала па вучобе. Дзіцячыя і школьныя гады Альжбеты Табенскай з-пад Васілішак. Успаміны”. Тут змешчаны першыя два раздзелы кнігі “З долі і няволі. Успаміны выгнанкі”, выдадзенай у Кракаве ў 1897 годзе.

Прадстаўляючы кніжачку рэдактар “Нашага слова” Станіслаў Суднік звярнуў увагу прысутных на адну фразу: “… Шануйце час, як рэч найдаражэйшую, бо за кожную хвілю маем здаць справаздачу перад Богам, і з кожнай хвіляй жыццё наша праходзіць, а чалавек ёсць панам толькі гэтай хвілі. Хвіля, якая прыйдзе, – няпэўная, а якая прайшла  –  не вернецца”.  Што зроблена сёння, тое і зроблена. Дарэчы, на 32 старонках кніжачкі шмат цікавай інфармацыі. Да прыкладу, згадана кніга Камілы Нарбут “Мечыслаў і Стэфанія”. Кнігі гэтай няма ў Інтэрнеце, нават згадкі пра яе няма. А гэта твор беларускай польскамоўнай літаратуры часоў Міцкевіча. Сама Альжбета Табенская – удзельніца паўстання 1863 года, старэйшая сястра знакамітай Антаніны Табенскай.

На заканчэнне імпрэзы быў абвешчаны чарговы пяты конкурс, на які ўсіх і запрашаем. Конкурс жа міжрэгіянальны. 

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5444
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас