• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 9 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Яўгену Гучку – 80

Яўгену Гучку – 80

10 лістапада 2020, 20:13 Культура 12
Яўгену Гучку – 80

4-га лicтапада выдатнаму беларускаму паэту Яўгену Гучку споўнiлася 80 гадоў. Ганаровы ўзрост, ганаровы юбiлей. 

Хачу цераз “Наша слова” павiншаваць юбiляра, Яўгена Сяргеевiча Гучка, з 80-годдзем, пажадаць яму моцнага здароўя, добрага настрою, новых творчых поспехаў у лiтаратурнай дзейнасцi. Хаця адчуваецца, што Яўген Гучок зараз знаходзiцца на творчым уздыме.З-пад яго пяра ў апошнi час вышлi i выходзяць новыя кнiгi. Чытачы “Нашага слова”, магчыма, яшчэ i зараз знаходзяцца пад уражаннем яго паэмы-эсэ “Аб рабстве”, якая друкавалася ў газеце ў лiпенi –  жнiўнi бягучага года.                                                                                                                        

“Гвалт, бiзун, збiццё, забiццё –

Нязменныя атрыбуты

Рабства.”

  Гэта трапна напicaна пра тое, што зараз адбываецца на вулiцах гарадоў i мястэчак нашай краiны. Магчыма, шмат людзей далучылаcя да тых соцень тысяч на Маршах пратэсту на заклiк Святланы Цixaноўскай, прачытаўшы гэты трагiчна-трывожны твор Яўгена Гучка.

“Раб не здольны

Перастаць

Баяцца”.

Тут Яўген Гучок памыляецца, спадзяюся, што ён i сам гэтаму абрадваўся. Сотнi тысяч людзей выходзяць на вулiцу на Маршы пратэсту, таму што яны пераадолелi cтрах. Яны змагаюцца, каб у краiну вярнуць законнасць.

Але вернемся непасрэдна да юбiляра. Яўген Гучок нарадзiўcя 4-га лicтапада 1940 года ў горадзе Слуцку. Яго маленства супала з ваенным лixaлеццем, а потым яшчэ некалькi пасляваенных галодных гадоў. Хутчэй за ўсё яму было не да цацак, не да дзiцячых гульняў. Потым былi сярэдняя школа, праца ў геалагiчным атрадзе, потым служба ў Савецкай Армii (1960 – 1963).

Мяркую, што праца ў геалагiчным атрадзе пайшла Яўгену на карысць, змянiла яго стаўленне да прыроды – пераезды з аднаго месца на другое, змена прыродных ландшафтаў, прыгажосць беларускай прыроды – усё гэта ўзбагацiла яго духоўна. Калi ты разумееш прыроду, тады i нараджаюцца ў сэрцы, у думках паэтычныя радкi. Ён пачаў друкавацца ў мясцовай газеце ў 1959 годзе, а пачаў вершы складаць яшчэ ў школьныя годы. Пасля службы ў армii паступiў y БДУ, якi скончыў у 1968 годзе.

З-пад пяра Яўгена Гучка выйшаў шэраг кнiг. Я пералiчу тут толькi тыя кнiгi, якiя ёсць на маёй кнiжнай палiцы. Гэта: “Формула травы” (2002), “На патрэбу душы” (2004), “Чаму мы страцiлi этнонiм Лiтва” (2007), “Nekropolis” (2009), “Ах, Родчанка!” (2011), “Беларусь у Магдэбургскiм праве” (2013), “Альгерд Абуховiч” (2014), “У родным краi” (2017), “Тэрыторыя душы” (2019), “Голы кароль” (2019), “Maё пяцiкнiжжа” (2017). Для мяне вялiкi гонар, што ўсе гэтыя кнiгi з аўтографамi аўтара.

Да паэзii Яўген Гучок ставiцца вельмi кранальна, ён – паэт ад Бога:

“Ёсць дама, якой я не здраджу нiкoлi,

Якой не хлусiў, за якую гарою стаяў,

З якой пачуваў сябе ветрам у полi

I нават рукою нябёсы кранаў.

Той дамы iмя – не з тутэйшых –

Паэзiя …”

Яўген Сяргеевiч – адданы патрыёт Беларусi. абаронца роднай мовы:

“На гэтай мове уркi не гавораць,

На гэтай мове Мурку не пяюць,

На ёй баевiкoў

                      не падбухторваюць,

Каманду тэрарыстам не даюць.

Таму яна ў нямiласцi падонкаў …”

З юбiлеем, Яўген Сяргеевiч!!!

Iлля Копыл,

чытач i сталы падпicчык “Нашага слова”.

 

Віншуем Яўгена Гучка з 80-годдзем!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

4-га лістапада паэту Яўгену Гучку, чые творы часта друкуюцца на старонках газеты “Наша слова”, сябру Фрунзенскай раённай арганізацыі ТБМ г. Менска, спаўняецца 80 гадоў.

Яўген Сяргеевіч Гучок нарадзіўся ў 1940 годзе ў Слуцку ў сям’і будаўнікоў. Пасля школы працаваў у геалагічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. Тры гады служыў у войску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру пры ім. Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. Працаваў настаўнікам, з 1971 па 2001 гг. быў на пасадзе спачатку рэдактара, а пасля вядучага рэдактара ў выдавецтве “Народная асвета”.

Друкавацца пачаў з 1959 г. Першыя вершы былі змешчаны ў 1959 ў слуцкай раённай газеце “За сацыялістычную Радзіму”. З’яўляецца аўтарам наступных кніг паэзіі, прозы і публіцыстыкі: “Белое чудо” (1976, выдавецтва “Мастацкая літаратура); “Блакітныя чмялі” (1983, выдавецтва “Юнацтва”); “Сэрцам і думкай”(1994, выдавецтва “Мастацкая літаратура); “Формула травы” (два выданні, 1997, выд. “Спадчына”, 2002, выд. “Полымя”); “На патрэбу душы” (2004, выд. “Тэхналогія”); “Ах, Родчанка!” (2011); “Беларусь у Магдэбурскім праве” (2013, выд. “Рыф-Тур”); “Альгерд Абуховіч” (выд. “Харвест”), і некаторых іншых.

Мае публікацыі ў зборніках, альманахах, перыёдыцы. Перакладае з розных моў на беларускую. Даследуе пытанні роднай гісторыі і культуры. Яго творы друкаваліся ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, ЗША, Індыі.

Жыве ў Менску.

Зараз Яўген Сяргеевіч Гучок, не зважаючы на праблемы са здароўем, працягвае працу над новымі кнігамі.

Зычым шаноўнаму творцу плёну ў творчай працы, здароўя і аптымізму!

Віншуем Вас, дарагі Яўген Сяргеевіч з 80-годдзем!

Павел Чайкоўскі. Менск.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1318
У. Макей пра  бел-чырвона-белы сцяг
Грамадства

У. Макей пра бел-чырвона-белы сцяг

2 сакавіка 2021, 21:2518
Далучайцеся да нас