• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 7 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Вандруем па Магілёўшчыне. Завіталі ў Хоцімск-Радзівілаў

Вандруем па Магілёўшчыне. Завіталі ў Хоцімск-Радзівілаў

10 лістапада 2020, 12:13 Культура 29
Вандруем па Магілёўшчыне.  Завіталі ў Хоцімск-Радзівілаў

Ці шмат хто з беларусаў бываў у самым усходнім раённым цэнтры нашай краіны, у мястэчку Хоцімск?! 23 кастрычніка 2020 года мне пашчасціла павандраваць па гэтым старажытным невялікім гарадку. Першае ўпамінанне адносіцца да 1430 года. Пэўны час мястэчка называлася Хоцімск, а за часамі Рэчы Паспалітай насіла назву Радзівілаў. Адразу варта адзначыць, што візітоўкай сучаснага Хоцімску з’яўляецца кола агляду, або, як кажуць у народзе, “Чортава кола”. Нават у Магілёве ўжо даўно няма такога атракцыёну, а ў Хоцімску захавалася! Кола знаходзіцца ў самым цэнтры гарадка ў парку адпачынку.

Калі завітаеце ў Хоцімск, то заўважыце, што ўнікальнасць мястэчка яшчэ і ў тым, што гэта пэўны запаведнік СССР. Многія грамадскія будынкі савецкага часу так і засталіся неперабудаваныя: гарадская лазня, гум, аўтавакзал… У цэнтры парку адпачынку ўзвышаецца скульптура жанчыны, якая трымае малое дзіця і …. серп. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што да іх часам прыязжаюць здымаць фільмы пра савецкую эпоху. Напрыклад, расійскі фільм пра Чарнобыль.

З гістарычных будынкаў уражвае велічны мураваны Траецкі храм 19-га стагоддзя. Царкву адрэстаўравалі і яна зараз з’яўляецца сапраўдным упрыгожваннем Хоцімска. Па вуліцы Першамайскай знаходзяцца могілкі з старажытнай драўлянай Пакроўскай царквой 1892 года.

Завітаў я і ў раённы краязнаўчы музей, які месціцца ў дарэвалюцыйным двухпавярховым дыхтоўным будынку. Экспазіцыя музейная, па шчырасці, слабаватая, але затое ўсяго за 50 капеек набыў кнігу “Памяць. Хоцімскі раён.” Прыйшлося браць гістарычнай літаратуры оптам на сябе і паплечнікаў-краязнаўцаў. Яшчэ адзін музей знаходзіцца ў СШ № 1 у самым цэнтры каля Траецкай царквы па вуліцы Ленінскай. Школьны краязнаўчы музей вельмі цікавы і мае ўнікальныя археалагічныя і этнаграфічныя экспанаты. У экспазіцыі таксама маюцца асабістыя рэчы выбітнага астранома і астрафізіка Сяргея Мікалаевіча Блажко (1870-1956). Сяргей Блажко нарадзіўся ў Хоцімску. Стаў вядомым астраномам, напісаў некалькі падручнікаў па астраноміі. Нейкім дзівам да нашага часу на вуліцы Камсамольскай недалёка ад школы захавалася драўляная хата, дзе калісьці нарадзіўся навуковец.  На гэтай жа вуліцы знаходзіцца дом, дзе некалькі год жыў Народны паэт Аркадзь Куляшоў, пра што паведамляе невялікая мемарыяльная шыльда. Калі пахадзіць па гарадку, то можна пабачыць яшчэ некалькі прыгожых мураваных дарэвалюцыйных будынкаў. Ну а драўляных адмысловых хатак проста безліч… Так што, у Хоцімск-Радзівілаў варта завітаць! Не пашкадуеце.

Алег Дзьячкоў. Магілёў.

Фота Арцёма Яроменкі.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3918
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Далучайцеся да нас