Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Улады Германіі маюць намер прыбраць паняцце расы з Асноўнага закона

Навіны Германіі. Улады Германіі маюць намер прыбраць паняцце расы з Асноўнага закона

10 лістапада 2020, 19:59 У свеце 11
Навіны Германіі. Улады Германіі маюць намер прыбраць паняцце расы з Асноўнага закона

Ва ўрадзе Германіі ўсе адзіныя ў меркаванні, што розных чалавечых рас не існуе, заявіла міністр юстыцыі. Канстытуцыя ФРГ павінна абараняць ад расізму і без згадвання расы, падкрэсліла яна.

Урад Германіі мае намер выключыць паняцце расы з Асноўнага закона. Чальцы кабінета міністраў сыходзяцца ў меркаванні, што ў чалавецтва няма рас, якія адрозніваюцца адна ад другой, прыводзіць выданне Augsburger Allgemeine словы міністра юстыцыі ФРГ Крысціны Ламбрэхт (Christine Lambrecht) у панядзелак, 2 лістапада. Тэрмін будзе выключаны і будзе знойдзена новая фармулёўка для абароны ад расізму, падкрэсліла Ламбрэхт. Асноўны закон павінен абараняць ад расізму без згадвання расы, пры гэтым пацярпелыя ад дыскрымінацыі не павінны ўспрымаць гэтую змену як пагаршэнне сітуацыі, адзначыла міністр.

Паняцце расы ўвайшло ў Асноўны закон 1949 года, паколькі яго складальнікі мелі на мэце выразна дыстанцавацца ад расавай ідэалогіі нацыстаў, адзначыла кіраўнік Мінюста ФРГ. Аднак з сучаснага пункта гледжання выкарыстанне гэтага тэрміна можа прывесці да непаразумення і таму справядліва падвяргаецца крытыцы, дадала яна. Па словах міністра, сёння там, дзе кажуць пра розныя расы, адраджаюцца першым чынам “забабоны і расісцкая прапаганда”.

Трэці артыкул Асноўнага закона ФРГ у дзейснай рэдакцыі, сярод іншага, сцвярджае: “Нікому не можа быць прычынена шкода ці аказана перавага па прыкметах полу, паходжання, расы, мовы, айчыны і месцы нараджэння, веравы-знання, рэлігійных ці палітычных поглядаў”.

Ініцыятыва партыі “Саюз-90″/”зялёныя” прыбраць слова “раса” з кансты-туцыі ўвесну выклікала дыскусіі ва ўрадавых колах. Так, міністр унутраных спраў Хорст Зеехофер (Horst Seehofer) паставіўся да прапановы скептычна, а міністр Ламбрэхт падтрымала ідэю.

Навіны Германіі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас