Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскі замак – гонар культурнай сталіцы Беларусі-2020

Лідскі замак – гонар культурнай сталіцы Беларусі-2020

10 лістапада 2020, 12:08 Культура 71
Лідскі замак – гонар культурнай сталіцы Беларусі-2020

Візітнай карткай Лідскай зямлі на працягу сямі стагоддзяў з’яўляецца сярэднявечны замак. Выдатным помнікам абарончага дойлідства XIV стагоддзя, які ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, ганарацца і дарослыя, і дзеці.

Вучні 8 “Б” класа сярэдняй школы № 11 г. Ліды, на базе якога рэалізуецца інавацыйны праекты “Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэалізацыі сацыякультурнага кластара”, не выключэнне. Кожны вучань, наведваючы замак, упэўнены: што сёння ён зноў прыадкрые для сябе заслону гісторыі, даведаецца аб ці-кавых фактах і падзеях, якія адбываліся каля яго сцен і вежаў. 

Па загадзе князя Гедыміна будаўніцтва замка пачалося ў 1323 годзе. Пастаўлены з камення і цэглы ў форме няправільнага чатырохкутніка з дзвюма кутнімі вежамі ён уваходзіў ў лінію абароны супраць крыжакоў Наваградак – Крэва – Меднікі – Трокі. Пабудаваны сярод балоцістых берагоў рэк Лідзейкі і Каменкі, Лідскі замак стаў надзейным сховішчам для сярэднявечных князёў і іх палітычных саюзнікаў. Калісьці у Паўднёвай вежы знаходзілася першая праваслаўная царква (у 1533 годзе яна была перанесена ў горад), а яшчэ на тэрыторыі замка існавалі жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у розныя часы месціліся суд, архіў і астрог…

Аб гэтых і іншых цікавых фактах вучні не проста даведаліся падчас экскурсіі, а, як ім здалося, нават сталі ўдзельнікамі і сведкамі падзей мінулых часоў. Падымаючыся ўпершыню па лесвіцах вежы Гедыміна, якая была адкрыта для турыстаў у гэтым годзе, вучні наведалі выставачныя залы, дзе размешчаны сярэднявечная зброя, рыцарскія даспехі, паляўнічыя трафеі, аўтэнтычныя рэчы, знойдзеныя падчас раскопак на замкавай тэрыторыі. А апынуўшыся ў пакоях князя Гедыміна, вучні нават паспрабавалі ўявіць на імгненне, што вось-вось з’явіцца сам князь і прывітае іх. 

Пасля знаёмства з Паўднёвай вежай школьнікі апынуліся на галерэях і ўжо тут змаглі ўявіць сябе сярэднявечнымі рыцарамі, якія абараняюць Лідскі замак ад ворагаў.

Паўночная вежа, якая была дабудавана ў часы кіравання ўнука Гедыміна   князя Вітаўта, так і называецца – вежа Вітаўта. Знаёмячыся з яе экспазіцыямі, вучні апынуліся ў выставачнай зале, дзе прадстаўлены рыцарскіх шлемы розных часоў і краін. На другім з паверхаў школьнікі не толькі змаглі папрысутнічаць на самым вядомым вяселлі, якое цягнулася амаль на працягу месяца ў сценах Лідскага замка, вяселлі караля Рэчы Паспалітай Ягайлы і юнай князёўны Соф’і Гальшанскай, а нават увасобіцца ў іх вобразы.

Незвычайнай і запамінальнай для вучняў стала часова размешчаная на першым паверсе вежы Вітаўта выстава “Паляванне на ведзьмаў” вядомага прыватнага калекцыянера Сяргея Нурматава. На ёй прадстаўлены розныя прыстасаванні для самых страшных катаванняў над людзьмі ў разныя часы і ў розных краінах свету.

Безумоўна, маўклівы сведка гістарычных падзей і захавальнік таямніц – Лідскі замак – сёння выклікае цікавасць у школьнікаў сваёй самабытнасцю і прагажосцю. Як зазначылі вучні 8 “Б” класа сярэдняй школы № 11 г. Ліды, падчас удзелу ў гіста-рычнай вандроўцы яны змаглі ўласна адкрыць для сябе заслону гісторыі самага значнага аб’екта культурнай сталіцы Беларусі – 2020 года і раяць усім з ім пазнаёміцца.

Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 8 “Б” класа

сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас