Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Колькі каштуе памяць пра ахвяраў слуцкага гета?

Колькі каштуе памяць пра ахвяраў слуцкага гета?

10 лістапада 2020, 20:03 Грамадства, ТБМ 18
Колькі каштуе памяць пра ахвяраў слуцкага гета?

Каля помніка ахвярам слуцкага гета ўскладзены, напэўна, найдаражэйшы букет у свеце. І яго кошт, імаверна, працягне расці. Як дорага абыдуцца случчанам ускладзеныя кветкі каля гета?

 

Некаторыя случчане ўсур’ёз абмяркоўваюць, што хутка назва правінцыйнага Слуцка з’явіцца ў кнізе рэкордаў Гінэса. Бо занадта дорага каштуе тут ускладанне кветак каля помніка ахвярам Халакосту.

Палічым разам. За 8 хвілін ускладання кветак каля помніка ахвярам Слуцкага гета без дазволу райвыканкама 21 кастрычніка судом Слуцкага раёна 26-27 кастрычніка пакараны шасцёра чалавек.

Я адсядзела перад судом трое сутак у слуцкім ізалятары. Адны суткі адсідкі ў слуцкім ізалятары каштуюць 13 рублёў. За трое сутак вымалёўваюцца 39 рублёў. Ат-рымала штраф у 40 базавых велічынь – 1080 рублёў.

Яўген Азёрны сядзіць у слуцкім ізалятары. Гуманны слуцкі суд не пашкадаваў адпусціць яму 10 сутак адпачынку. Кошт адсідкі абыйдзецца ў 117 рублёў.

Андрэй Крот заплаціць кошт ізалятара памерам у 26 рублёў, да гэтай сумы дададзім велічыню штрафу ў 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Ірыне Крот 8 хвілін ускладання кветак абыйдуцца ў 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Юрый Гароднік: 13 рублёў за ізалятар, 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Насця Шуба – 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Такім чынам, агульны кошт штрафаў і адсідак складзе 3995 рублёў. Прысутнічалі пры ўскладанні кветак прыкладна 12 чала-век, і кожны з іх таксама заплаціў грошы кветкавай краме. У кагосьці быў сціпленькі букецік коштам да 10 рублёў, хтосьці рас-кашэліўся на больш. Калі нават браць сярэ-дні памер кошту букецікаў у 8-10 рублёў, да агульнай сумы можна ўпэўнена дадаць каля 100 рублёў.

Перадачы ў СІЗА, страчаны заробак у Яўгена Азёрнага і ў некаторых іншых таксама каштуюць нямала грошай, якія цяжка палічыць. Дадамо яшчэ сюды кошт юрыдычных паслуг прысутнасці адваката ў судзе ў двух чалавек, далейшыя юрыдычныя паслугі пры абскарджванні прысуду ў Менскім абласным судзе для шасцярых чалавек, магчыма, і ў Вярхоўным судзе – можна смела дадаць яшчэ каля тысячы рублёў – калі не больш.

Атрымліваецца, агульная сума кошту ўскладання кветак – каля 6000 рублёў, што складае 2336 амерыканскіх долараў па сённяшнім курсе. В-е-е-е-льмі дарагі букецік паклалі ахвярам гета случчане!

Дык каб жа ахвярам… А калі гэтыя грошы пойдуць на ўзбраенне і амуніцыю тых, хто плодзіць новых ахвяр?

Адно можна дадаць: заробак на ўскладанні кветак і падобных гуманітарных культурных мерапрыемстваў – вельмі нядрэнны від бізнесу для дзяржавы ў перыяд адсутнасці інвестыцый звонку. Падобны на сярэднявечны гандаль індульгенцыямі на адпушчэнне грахоў, але з непамернымі сумамі штрафаў і адсідкамі на турэмных шконках.

Зінаіда Цімошак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас