Home
Выданні

ІІІ фестываль інтэлектуальнай кнігі

ІІІ фестываль інтэлектуальнай кнігі

З 15 па 18 кастрычніка ў Менску ў Палацы мастацтваў праходзіў ІІІ фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.  У межах мерапрыемства адбываліся сустрэчы з аўтарамі новых выданняў і іх выдаўцамі. У продажы былі новыя кнігі Ганны Севярынец, Альгерда Бахарэвіча, Сяргея Дубаўца, Алеся Краўцэвіча і іншых аўтараў, каляровыя і займальныя дзіцячыя кніжкі, календары.

16 кастрычніка прайшла прэзентацыя новай кнігі паэта, перакладчыка і галоўнага рэдактара часопіса “Верасень”  Эдуарда Акуліна “Падзяліцца поўняй”. 27 біяграфій творчых асобаў пад адной вокладкай з выразнымі фотаздымкамі (Ніл Гілевіч, Рыгор Сітніца, Алесь Камоцкі і іншыя) праз кнігу “Падзяліцца поўняй” знайшлі сваіх чытачоў.

На сустрэчы выступіў адзін з герояў кнігі – Кастусь Герашчанка. Ён заспяваў песню, у аснову якой пакладзены самыя апошнія, актульныя і гарачыя вершы Эдуарда Акуліна.

Вершы Э. Акуліна раней перакладаліся на англійскую, польскую, украінскую, італьянскую, сербскую, харвацкую і іншыя мовы. Эдуард Акулін з’яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” (2014) і літаратурнай прэміі “Срэбнае лятучае пяро” ( 2016).

Адначасова была прадстаўлена новая кніга паэзіі “Плашчаніца”. Дэманстравалася і  ранейшае выданне Алеся Бяляцкага, прысвечанае творчасці Эдуарда Акуліна “Бой з сабой”. Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў падтрымаў свайго калегу і аўтара.

16  кастрычніка таксама прайшла прэзентацыя кнігі  док-тара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча “Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут – гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345 – 1377 г.)”.

– Файны фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”! Выступы, дыскусіі, мора беларускіх кніжак, – адазваўся пра падзею слынны гісторык.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Previous article Партызанская барацьба ў дакументах
Next article 100 год Слуцкаму збройнаму чыну. Аддаць сваю моц на карысць Беларусі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415