Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскія пісьменнікі прэзентавалі на Дзятлаўшчыне “Новы замак”

Гарадзенскія пісьменнікі прэзентавалі на Дзятлаўшчыне “Новы замак”

27 кастрычніка 2020, 11:12 Культура, ТБМ 16
Гарадзенскія пісьменнікі прэзентавалі на Дзятлаўшчыне “Новы замак”

Гарадзенскія пісьменнікі прэзентавалі апошні нумар свайго альманаха “Новы замак” на Дзятлаўшчыне. Сустрэчы, якія прайшлі ў бібліятэках Гезгалаў і раённага цэнтра, арганізавала Дзятлаўская суполка Таварыства беларускай мовы на чале з Валерыем Петрыкевічам супольна з культурнымі ўстановамі рэгіёна пры падтрымцы Лідскай арганізацыі ТБМ. У Гезгалах на творчай сустрэчы прысутнічалі дзеці і дарослыя,

у Дзятлаве сабраліся дарослыя прыхільнікі беларускага слова. Перад дзятлаўскімі чытачамі выступілі прафесар Аляксей Пяткевіч, рэдактар альманаха Янка Трацяк, пісьменніца Леанарда Юргілевіча, свой твор прачытаў Віктар Зубкоў. У другой –  спеўнай частцы праграмы – выступіў літаратурна-музычны гурт NZ-Harodnia. Гурт, у складзе якога граюць і спяваюць Віктар Сазонаў, Валянцін Дубатоўка (музычны кіраўнік), Янка Трацяк і Уладзімір Хільмановіч, прадставіў свае ўласныя кампазіцыі. Сустрэчы прайшлі ў цёплай прыязнай атмасферы.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас