Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ВУЛІЦА ЖЫЛКІ ЁСЦЬ!

ВУЛІЦА ЖЫЛКІ ЁСЦЬ!

20 кастрычніка 2020, 15:53 Грамадства, ТБМ 28
ВУЛІЦА  ЖЫЛКІ  ЁСЦЬ!

Усе скарбы, усе свае багацці

І песні ўсе  – крывіцкай хаце.

У. Жылка “Тастамант”.

 

Радуемся! Шчыра радуемся і ганарымся, што менавіта ў нас, на Нясвіжчыне, першай у краіне (так і трэба!) з’явілася вуліца імя паэта Уладзіміра Жылкі. Да гэтай пары (хоць памёр наш вялікі зямляк у 1933 годзе, рэабілітаваны ў 1960) не было ніводнай вуліцы, ніводнай установы культуры ці адукацыі ва ўшанаванне яго імя. А велічыня таленту, вышыня паэзіі, грамадзянская рупнасць паэта дзеля Радзімы несумненна заслугоўвалі таго.

Вось пра гэта і пісалася ад імя сяброў ТБМ у лісце да дэпутатаў Нясвіжскага райсавета. Амаль не было сумнення, што прапанова назваць адну з вуліц імем паэта будзе падтры-мана. Рашэннем чарговай сесіі ад 18 верасня так і атрымалася.

 Нарэшце ў год 120-гадовага юбілею песняра “змагання і красы” ў Нясвіжы, у яго паўночна-заходняй частцы, запачаткавана вуліца Уладзіміра Жылкі: ужо падведзена электрычнасць, пракладваюцца камунікацыі. А неўзабаве возьмуцца за працу будучыя навасёлы.

Кароткі лёс выдаўся паэту, няпоўныя 33 гады, хоць меў ён такое “жывучае” прозвішча, аднакаранёва-сугучнае моцным беларускім словам жыццё, жыхар, жыла, жылісты. Хай жа цяпер ён прадоўжыцца ў шчаслівых лёсах жыхароў новай нясвіжскай вуліцы. Да іх і звяртаюся:

– Шаноўныя! Вам пашчасціла жыць на вуліцы вялікага патрыёта Бацькаўшчыны. Не зважайце на цяперашнюю заціснутасць прасторы. Па часе пашырацца далягляды, прыбяруцца недарэчыя агароджы.

– Каб стаць паўнавартаснымі жыхарамі такой вуліцы, мала прыдумаць мудрагелісты праект, выкласці модную плітку, усталяваць каваную агароджу з гронкамі вінаграду – цікаўцеся творчасцю Жылкі, паклапаціцеся, каб у вашай новай хаце знайшлося месца зборнічку яго вершаў.

– Шануйце сваё, роднае так, як гэта рабіў паэт, для якога “хата з нізкай страхой была  мілей за ўсе палацы”, а дарога дадому – самай жаданай.

Наталля Плакса, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы
літаратура

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

20 сакавіка 2025, 16:1316
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4916
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас