Home
Культура

“Мама душу дабрыні навучае”

“Мама душу дабрыні навучае”

Гэтыя радкі з верша народнага паэта Рыгора Барадуліна выбраў для сваёй творчай працы адзін з самых малодшых удзельнікаў конкурса, які праводзіўся сёлета сярод вучняў.

10 кастрычніка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў  і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу творчых прац да 85-годдзя Рыгора Іванавіча Барадуліна, які быў арганізаваны пры інфармацыйнай падтрымцы часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя”.

У конкурсе прынялі ўдзел вучні IV-XI класаў з Менска, Берасця, Баранавічаў і іншых гарадоў краіны. Кожны выканаў мастацкі плакат ці малюнак, аздоблены цытатай майстра паэтычнага слова, і невялічкае эсэ.

Цягам паловы года дзеці прысылалі свае малюнкі і сачыненні.

Мэтай арганізатараў конкурсу было заахвоціць вучнёўскую моладзь да  глыбокага вывучэння беларускай класікі, спрыяць захаванню цікавасці да творчасці паэта ў будучых пакаленняў.

Свае празаічныя і вершаваныя эсэ, прысвечаныя народнаму паэту, прачыталі Тарэза Баранава, Арына Нахват, Ілля Талстыка і іншыя. Дзеці пранікліся душэўнымі радкамі паэзіі дзядзькі Рыгора. Іх хвалюе тэма любові да роднай зямлі, веры, кахання і мацярынства, тэма захавання міру. Ганна Васільеўна Тылецкая суправаджала сваіх вучняў з ДУА НПК “Пачапаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна. Выкладчыца задаволена, што яе выхаванцы змаглі наведаць галоўную бібліятэку краіны, убачыць ужывую родных і сяброў народнага паэта, паслухаць іх аповеды.

У файе галерэі “Ракурс” была размешчана выстава плакатаў і малюнкаў вучняў. Усе яны атрымаліся цёплыя, душэўныя і кранальныя. Дыпломы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу атрымалі Дар’я Грамакоўская, Алена Кір’янава, Марыя Ціхамірава і іншыя.

На імпрэзе выступілі арганізатар конкурсу Таццяна Сапега, актрыса Юлія Шпілеўская, фотамайстар Георгій Ліхтаровіч, бард Алесь Камоцкі і аўтары творчых прац.

 Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша падзякаваў Валянціне Міхайлаўне Барадулінай за прысутнасць на імпрэзе і ўручыў ёй кветкі. Паэзія Рыгора Барадуліна жыве ў сэрцах навечна!

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Previous article Навіны Германіі. Нямецкі саюз журналістаў заклікаў улады Беларусі спыніць пераслед СМІ
Next article Магілёўцы наведалі "Быхаўскае графства"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315