Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СЛОВА ЗА “НАША СЛОВА”

СЛОВА ЗА “НАША СЛОВА”

6 кастрычніка 2020, 10:06 ТБМ 28
СЛОВА ЗА “НАША СЛОВА”

Сябры Карцэвіцкай суполкі ТБМ – актыўныя падпісчыкі “НС”, ніколі не забудуцца і не запозняцца аформіць падпіску. Атрымаўшы чарговы нумар выдання, не прамінуць перакінуцца словам-другім наконт яго напаўнення, а то наладзяць (хай і па тэлефоне) абмеркаванне прачытанага.

 

Станіслава Вальчык, старшыня суполкі, кіраўнік заняткаў “Роднае слоўка” ў нясвіжскім садку “Караблік дзяцінства”:

– Сёння цяжка знайсці цалкам беларускамоўную газету, а “НС” – на сваёй мове ад пачатку і да канца.

– З глыбокай удзячнасцю аўтарам чытаю публікацыі паважаных прафесара Міколы Савіцкага і доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча. Вельмі крануў артыкул Уладзіміра Гука “Калі мы дойдзем да Беларусі”. Цалкам падзяляю яго высновы, боль яго душы. Своеасаблівы каляндар “З падзей  2019 года” С. Барыса – добрая магчымасць асвяжыць у памяці падзеі мінулага года. Шчыры дзякуй аўтару.

– Кожны нумар “НС”- гэта магчымасць узгадаць таленавітых людзей нашай зямлі (часцей несправядліва забытых). Усцешана тым, што ў наш час знаходзяцца людзі, якія помнікамі, крыжамі, памятнымі камянямі, грамадскімі імпрэзамі шануюць іх імёны.

 

Ніла Бруй, былы дырэктар Карцэвіцкай школы, стваральніца школьнага гістарычна-краязнаўчага музея (пры ёй установа была выключна беларускамоў-ным, глыбока нацыянальным адукацыйным асяродкам):

– “Наша слова” выпісваю на працягу некалькіх гадоў. Гэтае ўнікальнае выданне па-свойму асвятляе самыя розныя падзеі сацыяльна-культурнага жыцця. Радуецца сэрца, што “Наша слова” дае магчымасць зазірнуць у мінуўшыну, каб мець адказы на пытанні: “Хто мы?”, “Адкуль нашы карані?”

– З вялікім захапленнем чытаю “Беларускі пантэон” Віктара Шніпа, паэму-эсэ пра рабства Яўгена Гучка, артыкулы Алега Трусава і (нікога не хачу пакрыўдзіць) іншых аўтараў.

– Вельмі хацелася б, каб “Наша слова” прыйшло ў кожную сям’ю Беларусі, каб прыйшло разуменне, што без ведання роднай мовы і гісторыі,  усе мы – толькі насельніцтва пэўнай тэрыторыі, а не народ.

 

Уладзімір Бруй, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў:

–  “Наша слова” – гэта выданне, якое цягам гадоў узначальвае спіс нашай сямейнай падпіскі. Бярэш у рукі чарговы нумар і прадчуваеш цікавую сустрэчу з хоць і забытымі, але заўжды цікавамі падзеямі і слаўнымі імёнамі нашай Беларусі.

– На апошняй старонцы стаіць нязменнае: “Галоўны рэдактар Станіслаў Суднік”.

Гэтаму чалавеку днямі споўнілася 66 гадоў – тэрмін, які ў два разы перавышае працягласць зямнога  жыцця Ісуса Хрыста. У Бібліі сказана, што ўсяму свету не змясціць справаў, якія здзейсніў Госпад за свае 33 гады, і я не буду праводзіць пазалішніх аналогій. Скажу толькі, што вельмі рады, што сярод нас жыве спадар Станіслаў – у свой час мужны вайсковец і заслужаны афіцэр, сёння – нястомны змагар за роднае слова, бліскучы паэт, выдавец і рэдактар, выдатны дзеяч ў шэрагах Таварыства беларускай мовы

– Хочацца пажадаць шаноўнаму Станіславу Вацлававічу, каб і ў наступныя 33 гады не пакідала яго мілата Божая і хапала здароўя і моцы дзеля плённага служэння Айчыне!

Водгукі запісала Вольга Карчэўская. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Усё гатова да сустрэчы Новага года!
Грамадства

Усё гатова да сустрэчы Новага года!

18 снежня 2025, 11:2714
Далучайцеся да нас