Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Канферэнцыі Гарадзенскіх абласной і гарадской арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

Канферэнцыі Гарадзенскіх абласной і гарадской арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

29 верасня 2020, 18:42 ТБМ 34
Канферэнцыі Гарадзенскіх абласной і гарадской арганізацый ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

20 верасня ў Гародні прайшлі канферэнцыі абласной і гарадской арганізацый Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Прайшлі адным паседжаннем. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі Дзятлаўскага, Лідскага, Наваградскага раёнаў, Скідзеля і Гародні.

Былі заслуханы справаздачы старшыняў гарадской рады арганізацыі Аляксея Пяткевіча, і абласной рады арганізацыі Віктара Парфененкі.

Таксама была заслухана і адобрана інфармацыя пра фінансавую дзейнасць суполак.

Выбары старшыняў гарадзенскіх гарадской і абласной радаў прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, без самавылучэнняў. Старшынём Гарадзенскай гарадской арганізацыі выбраны Алесь Крой, старшынём абласной структуры – Віктар Парфененка. Канферэнцыя прагаласавала за гэтых кіраўнікоў аднагалосна.

Выбрана Гарадзенская гарадская рада ТБМ :

Алесь Крой (старшыня),

Наталля Карповіч,

Яўген Дудкін,

Аляксей Пяткевіч,

Святлана Тарасава. 

Рэвізійная камісія абрана ў складзе: Аксана Астроўская, Іна Соркіна, Аляксандар Місцюкевіч

Выбрана Гарадзенская абласная Рада ТБМ:

Віктар Парфененка (старшыня),

Сяргей Трафімчык (Ліда),

Зміцер Солтан (Наваградак),

Валеры Петрыкевіч (Дзятлава),

Кацярына Галота,

Тацяна Савянкова (Скідзель),

Янка Трацяк,

Іван Буднік,

Алесь Крой.

Рэвізор – Вольга Івашына.

Канферэнцыя вылучыла двух дэлtгатаў на 14 з’езд ТБМ у Менск ад гарадской арганізацыі: Святлану Тарасаву і Івана Будніка, а таксама двух дэлегатаў ад абласной арганізацыі: Сяргея Чыгрына і Віктара Парфененку.

Абласны сход прыняў зварот да грамадзян Беларусі, а таксама падрыхтаваў праект звароту да ўладных структураў і міжнародных арганізацый  для з’езду.

У канферэнцыі браў удзел намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

Наш кар.

Зварот да грамадзян Беларусі

Апошні час паказаў, што прага волі, захавання суверэнітэту сваёй краіны ў беларусаў ёсць. Нягледзячы на існы лінгвацыд, прага да нацыянальных сімвалаў, беларускай мовы прабівае сабе дарогу пры хвіліне свабоды.  Многія беларусы пачалі разумець, што беларуская мова – гэта не толькі код нацыі, але і сродак, які вядзе да адметнага шляху ўласнай прыгожай будучыні народа. Сябры канфэрэнцыі абласной арганізацыі Тава-рыства беларускай мовы, што прайшла ў Гародні заклікаюць суайчыннікаў, якія пранікліся вышэйзгаданым, зрабіць наступны крок: размаўляйце па-беларуску, аддавайце сваіх дзетак у беларускія групы дзіцячых садкоў і ў беларускія класы школаў.

Студэнты! Вымагайце правядзенне лекцый ды іншых заняткаў па-беларуску.

Жыхары дамоў, гарадоў! Патрабуйце афармлення шыльдаў, вонкавай рэкламы, касавых чэкаў, цэннікаў, страхавых полісаў і гэтак далей па-беларуску. Надышла пара ўзгадаць, што вы – жыхары  самабытнай Еўрапейскай краіны, з уласнай мовай, гісторыяй, зямлёй.

Прынята 20 -га верасня 2020 года ў Гародні.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0018
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4518
Памёр Чэслаў Сенюх
Культура

Памёр Чэслаў Сенюх

21 кастрычніка 2021, 08:4718
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0215
Далучайцеся да нас