Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адкрыццё помніка Яну Баршчэўскаму

Адкрыццё помніка Яну Баршчэўскаму

29 верасня 2020, 09:43 Культура, У свеце 125
Адкрыццё помніка Яну Баршчэўскаму

У горадзе Чуднаве Жытомірскай вобласці адкрылі помнік аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яну Баршчэўскаму, які тут жыў і памёр.

Летась у красавіку на адным з мясцовых падворкаў знайшлі ягонае надмагілле.

Цырымонія была арганізаваная пад трыма дзяржаўнымі сцягамі – Беларусі, Украіны і Польшчы. Перад яе пачаткам прагучалі дзяржаўныя гімны трох краін.

  – Сённяшні дзень увойдзе ў гісторыю й культурны каляндар трох еўрапейскіх краін. Помнік Яну Баршчэўскаму стане яшчэ адным аб’ектам, які зойме асаблівае месца на турыстычнай мапе грамады Чуднава і Жытомірскай вобласці, – сказаў выканавец абавязкаў мэра Чуднава Сяргей Касцякоў.

 З ініцыятывай паставіць помнік Яну Баршчэўскаму выступіў фонд Марыі Магдалены Радзівіл, які ўзначальвае Аляксандар Сапега. Яго падтрымалі і мясцовыя ўлады.

Бюст выкананы з бронзы і ўсталяваны на гранітным пастаменце ў цэнтры горада. Побач з помнікам – надмагільная пліта, якую летась знайшла мясцовая шкалярка Алена Прыходчанка. Помнік пазначаны адмысловым QR-кодам, які вядзе на старонку пра Яна Баршчэўскага на сайце мясцовай улады.

У цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі польскай дыяспары, беларускага руху салідарнасьці “Разам”, прадстаўнікі гарадской і абласной уладаў.

– Гэта сведчанне таго, што мы можам не толькі дамаўляцца, а і разам ажыццяўляць. Цяпер важна, каб сувязі пашыраліся. Магчыма, варта падумаць, каб арганізаваць супольную беларуска-ўкраінска-польскую культурную або пісьменніцкую падзею, – сказала Алена Талстая, адна з лідараў руху салідарнасці “Разам”.

Беларус-кія і польскія дыпламаты на адкрыццё помніка не прыехалі, хоць мясцовыя ўлады накіроўвалі ім адпаведныя запра-шэнні. Як паведамілі Свабодзе прадстаўнікі мясцовай улады, дыпламаты адмовіліся ад удзелу праз эпідэмію каранавіруса.

Чуднаўская гарадская рада заснавала медаль Яна Баршчэўскага. Першымі гэтай адзнакай былі ўшанаваны Алена Прыходчанка, дзякуючы цікаўнасці якой было знойдзена надмагілле, кіраўнік фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандар Сапега, які ініцыяваў усталяванне помніка, ды іншыя.

Выканавец абавязкаў мэра Чуднава Сяргей Касцякоў не выключыў, што ў будучыні медаль Яна Баршчэўскага можа зрабіцца сталай мясцовай узнагародай за ўнёсак у сферы культуры і жыцця мясцовай грамады. Пакуль што медаль выкананы з бронзы абмежаваным накладам. Яго распрацаваў той жа скульптар, што ствараў і помнік, – харкаўскі майстар Уладзімір Райчанка.

Паводле Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі
Культура

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

18 снежня 2018, 14:2818
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас