Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фэст патрыятычнай песні на Лідчыне

Фэст патрыятычнай песні на Лідчыне

23 верасня 2020, 07:54 Культура, ТБМ 40
Фэст патрыятычнай песні на Лідчыне

12 верасня на аграсядзібе “Гасьціна” ў в. Пескі Лідскага раёна прайшоў 4-ты Фэст патрыятычнай песні, прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы 8 верасня. Свята арганізоўвалі Лідская арганізацыя і Ёдкаўская суполка ТБМ пры падтрымцы іншых структур ТБМ.

Імпрэзу распачаў лідскі акцёр Алег Лазоўскі вершам Станіслава Судніка “Бог. Гонар. Айчына”.

І пайшлі выступленні слынных беларускіх музыкаў, бардаў, паэтаў.

Лідчына, мабыць, упершыню пачула беларускія гуслі, мастацкае гранне і класічныя песні па-беларуску ў выкананні Алеся Чумакова.

Ці не на ўсіх лідскіх фэстах выступаў Зміцер Захарэвіч. І сёння для прысутных, а іх сабралася за сотню чалавек, гучалі выдатныя патрыятычныя песні.

Упершыню, а можа і не, але ўпершыню на фэсце слынны, бескампрамісны паэт Славамір Адамовіч чытаў патрыятычныя і  гумарыстычныя вершы, праўда гумар у Адамовіча – не зусім для смеху.

Час выступленняў не абмяжоўваўся, і фэст зацягнуўся да глыбокай ночы, а для некаторых і да раніцы.

Выступалі зноў Алег Лазоўскі з праграмай, прысвечанай беларускай мове.

Сяргей Чарняк з Ліды выконваў песні на словы Станіслава Судніка, Сяргея Чыгрына, Наталлі Арсенневай і іншых аўтараў.

Алег Лазоўскі прачытаў свежую гавэнду Станіслава Судніка “Мазалеўскія”, а завяршыў афіцыйную сцэнічную частку Зміцер Бартосік з дачкой Юстынай. Далей жа пачалася “вольная сцэна”, хто хацеў чытаў вершы, хто хацеў спяваў песні. Ды і на пачастунак гаспадары не паскупіліся.

Лідскія фэсты патрыятычнай песні і паэзіі ўжо сталі прыкметнай з’явай на літаратурна-музычнай мапе Беларусі. Побач з геніюшаўскімі святамі ў Зэльве, абласным святам паэзіі на Дзятлаўшчыне яны ствараюць нацыянальную творчую атмасферу Гарадзеншчыны.

Я. Грынкевіч.   

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас