• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 9 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Пад бела-чырвона-белым сцягам фармавалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў у ХХ стагоддзі

Пад бела-чырвона-белым сцягам фармавалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў у ХХ стагоддзі

1 верасня 2020, 19:20 Навука 2
Пад бела-чырвона-белым сцягам фармавалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў у ХХ стагоддзі

Тысячы беларусаў выходзяць на мірныя акцыі з бела-чырвона-белымі сцягамі. Але ў многіх суайчыннікаў да гэтай сімволікі негатыўнае стаўленне, нягледзячы на тое, што менавіта пад гэтым сцягам Аляксандр Лукашэнка прымаў прысягу як першы прэзідэнт Беларусі. Давайце для аб’ектыўнасці звернемся да гісторыі. У гэтым нам дапаможа Уладзімір Снапкоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін БДУ.

 

– У часы Вялікага Княства Літоўскага, у 14-15 стагоддзях, сустракаецца першае згадванне бела-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”, што азначала пераслед ворага. Пад гэтым сцягам ваявалі ваяры ВКЛ, выходзіла шляхта ў агульны паход супраць ворага ў 16-17 стагоддзях. Калі бліжэй да сучаснасці, то можна сказаць, што пад гэтым сцягам фармавалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў у ХХ стагоддзі. Аўтарам праекта сцяга лічыцца беларускі грамадска-палітычны дзеяч і архітэктар Клаўдзій Душ-Душэўскі. Пытанне пра нацыянальную сімволіку абмяркоўваўся на з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску ў сакавіку 1917 гады, і менавіта бела-чырвона-белы сцяг стаў атрыбутам Беларусі, якая адраджалася. Першы Усебеларускі з’езд у снежні 1917 года ўжо ўпрыгожваў бела-чырвона-белы сцяг. А калі ў 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, гэты сцяг і герб “Пагоня” сталі нацыянальнымі знака-мі БНР. У расійскіх і беларускіх бальшавікоў быў свой чырвоны сцяг. Такім чынам, розныя палітычныя сілы выступалі пад рознымі сцягамі, што было цалкам натуральна.

– А потым была Вялікая Айчынная вайна, калі бела-чырвона-белы зноў з’явіўся…

– Так, гэты сцяг выкарыстоўваўся беларускімі калабарантамі з дазволу нямецкай адміністрацыі ў якасці нацыянальнага знака беларускіх арганізацый. Але гэта была прынятая ў той час практыка ва ўсіх акупаваных краінах – выкарыстоўваць нацыянальныя мясцовыя знакі.

– Чаму ж у нас, мірных беларусаў, спрэчкі вакол бела-чырвона-белага сцяга даходзяць ледзь не да бойкі?

– Сімволіка ў прынцыпе мае вялікае значэнне ў палітыцы і гісторыі дзяржаўнасці. Таму сцяг, герб і гімн актыўна і шырока выкарыстоўваюцца палітычнымі сіламі ў сваіх па-літычных інтарэсах. Гэта мае месца цяпер, ва ўмовах вострага палітычнага крызісу ў Беларусі, які ўзнік пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Мы назіраем, што велізарныя дэманстрацыі прыхільнікаў змен праходзяць з бела-чырвона-белымі сцягамі. Сотні тысяч чалавек. Рэакцыя супернікаў даволі прымітыўная: “Ізноў рэанімуюць гэты сцяг, а пад ім у гады Вялікай Айчыннай вайны выступалі калабаран-ты”. Нагадаю, што, напрыклад, Расійская вызвольная армія Уласава ваявала пад трыкалёрам, які цяпер з’яўляецца дзяржаўным сцягам Расійскай Федэрацыі. Але ў Расіі вакол гэтага пытання няма такіх палітычных дыскусій.

На мой погляд, пытанне пра сцяг у нас празмерна палітызаванае, і ён выступае як знак прыналежнасці да адпаведнай грамадска-палітычнай сілы. Гэты раскол пераадольваецца хутчэй, чым палітычныя рознагалоссі. У наяўнасці тэндэнцыя да прыняцця бела-чырвона-белага сцяга ўсё шы-рэйшым спектрам беларускага грамадства, паколькі яна адлюстроўвае глыбокія векавыя спадзевы беларускага народа да волі і незалежнасці.

– У 1991-95 гадах бела-чырвона-белы сцяг быў у нас дзяржаўным. Потым на рэферэндуме вырашылі ад яго адмовіцца. Але яго ж не забаранілі…

– Не. Але і не вельмі заахвочваецца яго выкарыстанне ў шырокім ужытку. У 2016 годзе шэраг беларускіх моладзевых арганізацый звярнуўся ў Міністэрства культуры з запытам пра наданне бела-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычна-культурнай каштоўнасці. Але дагэтуль пытанне не вырашана. Гербу “Пагоня” пашанцавала больш – ён занесены ў спіс гістарычна-культурнай спадчыны.

 

ДАРЭЧЫ

З нагоды выбару бела-чырвона-белага спалучэння колераў для сцяга ёсць розныя версіі. Напрыклад, легенда пра тое, што ваяр ВКЛ перавязаў рану белай тканінай, на якой пратачылася кроў – і гэта стала нацыянальным знакам. Таксама вядома, што бела-чырвоная гама традыцыйна пераважае ў нацыянальным беларускім тэкстылі. Але больш праўдападобнай выглядае ўсё ж версія, што сцяг – вытворнае ад герба, схематычная перадача яго колераў. У дадзеным выпадку гэта герб “Пагоня” Вялікага Княства Літоўскага, аснову якога на працягу некалькіх стагоддзяў складалі беларускія землі.

Раіса Юдзіна.

Фота: Паўла Мартынчыка.

kp.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1318
У. Макей пра  бел-чырвона-белы сцяг
Грамадства

У. Макей пра бел-чырвона-белы сцяг

2 сакавіка 2021, 21:2518
Далучайцеся да нас