Home
Навука

Адказ гісторыкаў Вячаславу Даніловічу

Адказ гісторыкаў Вячаславу Даніловічу

У эфіры першай праграмы БТ 20 жніўня 2020 г. у якасці эксперта па бела-чырвона-белым сцягу выступіў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Вячаслаў Даніловіч.

У гэтым выступе кандыдат гістарычных навук В. Даніловіч прапанаваў “задумацца” над сімволікай бела-чырвона-белага сцяга і асудзіў беларускую грамадзянскую супольнасць за яго выкарыстанне ў пратэстах. У якасці аргумента была агучана замшэлая дэмагагічная тэза пра ўжыванне гэтага сцяга беларускімі калабарантамі ў часы нямецкай акупацыі.

Між тым добра вядома (і не толькі гісторыкам), што бела-чырвона-белы сцяг здаўна прысутны ў беларускай гісторыі і з’яўляецца нацыянальнай і гістарычнай каштоўнасцю беларускага народа.

Нацыянальныя сцягі падчас Другой святовай вайны ўжываліся калабарантамі ўсіх краінаў, акупаваных гітлераўскай Германіяй. У тым ліку расійскімі – пад афіцыйным сімвалам сучаснай Расіі бела-сіне-чырвоным сцягам на баку Гітлера ваявалі сотні тысяч расійцаў.

Выкарыстанне нацыянальнага сцяга якімі-небудзь варожымі сіламі не прыводзіць да ягонай дэвальвацыі. Бела-чырвона-белы сцяг, пад якім у жніўні 2020 г. праходзіць мірная беларуская рэвалюцыя, не можа быць скампраметаваны нават тым, што пад ім прымаў прысягу першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

У вырашальны момант гісторыі краіны кожны грамадзянін вымушаны выбіраць, на чыім баку яму стаць. Спадар Вячаслаў Даніловіч выбраў бок антыбеларускай дыктатуры і выкарыстаў у яе абарону сваю афіцыйную пазіцыю дырэктара акадэмічнай установы.

Гэты антынавуковы і антымаральны чын паставіў яго па-за межамі не толькі беларускай грамадзянскай, але і навуковай супольнасці.

Аляксандр Краўцэвіч, доктар гістарычных навук (Гародня);

Аляксандр Смалянчук, доктар гістарычных навук (Гародня);

Генадзь Сагановіч, доктар габілітаваны (Менск);

Алег Яноўскі, доктар гістарычных навук (Менск);

Святлана Марозава, доктар гістарычных навук (Гародня);

Тадэвуш Гавін, доктар габілітаваны (Гародня);

Ганна Энгелькінг, доктар габілітаваны (Варшава);

Юры Гардзееў, доктар габілітаваны (Кракаў);

Вольга Кавалеўская, доктар гістарычных навук (Кіеў);

Dr Русціс Камунтавічус (Коўня);

Андрэй Янушкевіч, кандыдат гістарычных навук (Менск);

Уладзімір Ляхоўскі, кандыдат гістарычных навук (Менск);

Аляксандр Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук (Менск);

Ірына Кашталян, PhD (Менск);

Валянціна Мятліцкая (Лебедзева) (Гомель);

Таццяна Касатая, PhD (Гародня);

Алена Кандрацюк, кандыдат гістарычных навук (Кіеў);

Вольга Зубко, кандыдат гістарычных навук (Вінніца);

Анатоль Вялікі, кандыдат гістарычных навук (Менск);

Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук (Менск);

Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук (Гародня);

Аляксандр Пагарэлы, магістр гісторыі (Гародня);

Аляксандр Петухоў, магістр гістарычных навук (Магілёў);

            Марат Гаравы, краязнавец (Кобрын)… 

Previous article Навіны Германіі. У Германіі падтрымалі бастуючых супрацоўнікаў БТ і іншых вяшчальнікаў
Next article Пад бела-чырвона-белым сцягам фармавалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў у ХХ стагоддзі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215