Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Зэльве ўшанавалі народную паэтку Беларусі

У Зэльве ўшанавалі народную паэтку Беларусі

25 жніўня 2020, 15:38 Культура 13
У Зэльве ўшанавалі народную паэтку Беларусі

15 жніўня ў Зэльве каля Свята-Троіцкай царквы, дзе знаходзіцца помнік беларускай паэткі-змагаркі, вязня сталінскіх лагераў Ларысы Геніюш (1910-1983), адбылася ўрачыстасць з нагоды 110-й гадавіны з дня яе нараджэння. На мерапрыемства завіталі людзі з Гародні, Менска, Слоніма, Ліды, Баранавіч і Дзятлава. Распачаў урачыстасць паэт і журналіст Міхась Скобла, які адзначыў, што Ларыса Геніюш на належным узроўні ў Беларусі яшчэ не ўшанавана і што ў розных архівах знаходзіцца сотні неапублікаваных раней яе твораў.

Пра паэтку і яе творчасць прыгадалі Станіслаў Суднік з Ліды, Аляксей Пяткевіч з Гародні, Мікола Ганчарук з Баранавіч, Валерый Петрыкевіч з Дзятлава, протаірэй з Зэльвы Георгій Субаткоўскі і іншыя ўдзельнікі свята ў Зэльве. Каля помніка Ларысы Геніюш адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына “Вяртанне да Ларысы Геніюш”, якая нядаўна пабачыла свет у Гародні. Пра кнігу і працу над ёй распавёў прысутным сам аўтар. Ён адзначыў, што ў кнізе змешчаны артыкулы не толькі пра ўсіх Геніюшаў, але і пра тых людзей, з кім Ларыса Геніюш кантактавала, была ў сталінскіх лагерах, перапісвалася, сябравала. Напрыканцы мерапрыемства кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка сказаў, што штогод у Зэльве будзе ўручацца Гарадзенская абласная літаратурная прэмія імя Анатоля Іверса лепшаму літаратару Гарадзеншчыны, які нарадзіўся ці пражывае на прынёманскай зямлі і займаецца літаратурай. Сёлета першую літаратурную прэмію імя Анатоля Іверса атрымала ў Зэльве паэтка і этнакультуролаг Антаніна Хатэнка. Прэмію ёй уручыў Сяргей Чыгрын.

Антаніна Хатэнка шчыра падзякавала за прэмію і пазнаёміла ўсіх з новымі сваімі вершамі. Аздабляў мерапрыемства бард з Ліды Сяргей Чарняк, які выканаў некалькі песень на словы Ларысы Геніюш.

Альжбета Руніцкая,

Беларускае Радыё Рацыя,

Зэльва. Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы
літаратура

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

20 сакавіка 2025, 16:1316
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4916
Далучайцеся да нас