Home
Культура

У Міёрах з’явіўся мурал-квэст у выглядзе дывана-маляванкі

У Міёрах з’явіўся мурал-квэст у выглядзе дывана-маляванкі

Дыван-маляванка цяпер упрыгожвае сцяну будынка ў Мёрах (Міёрах) на вуліцы Дзяржынскага, 18. На мурале, які выканаў вядомы стрытартар Алесь Kontra на замову грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), адлюстраваны славутасці і адметнасці раёна.

 – Паколькі Язэп Драз-довіч з гэтых краёў і традыцыя маляванак там даволі распаўсюджаная, то я прапанаваў зрабіць у Міёрах мурал менавіта ў выглядзе стылізаванага дывана-маляванкі, – расказвае Алесь. – На ім выяўлены 10 славутасцяў Міёрскага раёна – напрыклад, вадаспад у Вяце і каменная званіца ў Навалоцы. Пра ўсе расказваць не буду, каб было цікавей адгадаць самім. На мурале можна пабачыць жураўлёў, лебедзяў, журавіны на арнаменце – гэта таксама адметнасці і своеасаблівыя мясцовыя сімвалы. Спачатку жыхары паставіліся да мурала з асцярогай, а потым, калі я скончыў працу, пайшлі выключна пазітыўныя водгукі. Многія падыходзілі і спрабавалі адгадаць, якія помнікі з якіх населеных пунктаў намаляваны. Адзін хлопец ехаў міма і здалёк убачыў мурал, сказаў, што адразу пазнаў помнікі з Лявонпаля і потым яшчэ раз пад’язджаў.

АПБ запрашае ўсіх зацікаўленых прайсці квэст і знайсці ўсе славутасці Міёршчыны, выяўленыя на мурале, а потым іх наведаць, каб палюбавацца ўжывую!

НЧ.

Previous article Свята паэзіі ў Дзятлаве
Next article Навіны Германіі. Германія прапанавала ЕС увесці санкцыі супраць Расеі за кібератакі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215