Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ганаруся маёй Беларуссю

Ганаруся маёй Беларуссю

14 ліпеня 2020, 16:14 Мова 61
Ганаруся маёй Беларуссю

Калі дзень Перамогі – свята са слязамі на вачах, то Дзень Незалежнасці – урачыстасць, якая надае неймаверны прыліў сіл і гонару за сваю краіну.

Таму дзень 2 ліпеня напярэдадні свята ў летнім аздараўленчым лагеры “ЛІДАТУР” СШ № 11 г. Ліды прайшоў пад дэвізам “Ганаруся маёй Беларуссю”. Святочны настрой панаваў з самай раніцы, паўсюль можна было пачуць радасныя мелодыі пра родную краіну, шчаслівае мірнае жыццё, каханне. Увесь дзень дзейнічала акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. У кожным атрадзе прайшлі цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб дзеці яшчэ больш даведаліся пра культуру і гісторыю нашай краіны. Спачатку выхаванцы з натхненнем выконвалі заданні, размешчаныя на тэрыторыі лагера, у квэст-гульні “Я нарадзіўся беларусам”. Кожнае з іх было вясёлым, эмацыйным і напоўненым сэнсам. Дзецям прапаноўвалася скласці мазаіку з выявай карты Беларусі, успомніць славутасці нашай краіны, зрабіць бусліка сваімі рукамі, прадэкламаваць вершы беларускіх класікаў. Затым з вуснаў дзяцей загучалі “Купалінка”, “Рэчанька”, “Бывайце здаровы” ў караоке-шоу “Вянок беларускіх песень”. Вельмі стараліся і спявалі ад душы нават самыя маленькія спевакі. Яркай падзеяй стала тэматычная дыскатэка “Беларускі карагод”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі, што дзень у лагеры прайшоў хутка і быў вельмі насычаным. Галоўнае, што ён прайшоў недарма. Таму што захоўваючы спадчыну, мы  закладваем новыя традыцыі.

Намеснік дырэктара лагера

Ларыса Барэйша.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас