• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
РАСІЯ ЯК НІКОЛІ АКТЫЎНА ЎКЛЮЧЫЛАСЯ Ў БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ НЕ ДЛЯ ТАГО, КАБ УСТАЛЯВАЦЬ У НАС ДЭМАКРАТЫЮ

РАСІЯ ЯК НІКОЛІ АКТЫЎНА ЎКЛЮЧЫЛАСЯ Ў БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ НЕ ДЛЯ ТАГО, КАБ УСТАЛЯВАЦЬ У НАС ДЭМАКРАТЫЮ

7 ліпеня 2020, 11:52 Грамадства 10
РАСІЯ ЯК НІКОЛІ АКТЫЎНА ЎКЛЮЧЫЛАСЯ Ў БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ НЕ ДЛЯ ТАГО, КАБ УСТАЛЯВАЦЬ У НАС ДЭМАКРАТЫЮ

… Пасля 1996 года вертыкаль шэсць разоў прызначала дэпутатаў мясцовых Саветаў, шэсць разоў прызначала дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чатыры разы (2001, 2006, 2010, 2015) прызначала Прэзідэнта. 16 разоў была імітацыя выбараў, было менавіта прызначэнне, было 16 выбарчых спектакляў! З якога такога перапалоху сёлета мусіць быць па-іншаму?

Прыхільнікі ўдзелу ў выбарах сцвярджаюць, што якраз у гэтым годзе можа быць па-іншаму, бо людзі стаміліся, людзі прагнуць пераменаў, і гэта бачна, што называецца, няўзброеным вокам. Так! Але, зноў жа але!

Стомленыя людзі вераць (хочуць верыць) у цуд, што вось прыйдзе хтось – асілак Ціханоўскі, Бабарыка, Цапкала – адхіліць Лукашэнку ад улады і вырашыць іх праблемы. Людзі не задаюць пы-танне, чаму асілак Бабарыка злез з рускай печы (газпрамаўскай трубы) не праз 33 гады, як Ілля Мурамец, а праз 20 год. У гэтых людзей Цапкала, які 26 год побач з Лукашэнкам будаваў “краіну для жыцця”, раптам пераўтвараецца ў высакароднага асілка. Стомленых людзей прываблівае тое, што для здзяйснення цуду ад іх патрабуецца так мала – адно паставіць свой подпіс за будучых цудатворцаў і потым прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Ну, гэта падобна, як хворы купляе абразок адпаведны, ставіць свечку ў царкве і чакае дзівоснага збаўлення ад хваробы.

Людзі павінны пазбавіцца іллюзіяў, што хтосьці за іх нешта зробіць. Людзі павінны зразумець, што “караля робіць світа”. Світа сёлета ў чарговы раз за немалыя даброты забяспечыць чарговую “перамогу”, бо сумленне даўно пакінула іх грэшныя целы і недзе блукае. Калі стомленыя людзі шчыра вераць, што гэтым разам будзе не прызначэнне, а сапраўдныя выбары кіраўніка дзяржавы, дык я з павагаю стаўлюся да іх веры. Але асабіста знаю слонімцаў, якія ведаюць, што выбары не сапраўдныя, не чэсныя, але пагаджаюцца быць членамі  выбарчых камісій, удзельнічаюць у выбарах, загадзя ведаючы, што гэта насамрэч фарс, спектакль. Такіх людзей я не паважаю.

Ёсць палітычныя сілы, якія заклікаюць 9 жніўня выйсці на плошчу. І зноў але! Задамо пытанне. Што перашкаджае гэтым сілам рыхтаваць плошчу не падчас выбараў – “свята беларускай дэмакратыі” – а, скажам так, у будні? Лічу, найперш у людзей мусіць хапіць розуму і смеласці не хадзіць на выбары, якія яны не лічаць выбарамі. Другое. У людзей павінна хапіць розуму і смеласці выйсці з грамадскіх арганізацый, кіраўніцтва якіх абараняе інтарэсы дзяржавы, а не сяброў арганізацыі. Калі людзі перастануць удзельнічаць у фальшывых выбарах, калі людзі аб’яднаюцца ў незалеж-ных арганізацыях, тады, магчыма, і плошча непатрэбна будзе. Сама болей улада баіцца, што людзі перастануць баяцца – перастануць хадзіць на выбары, пачнуць выхо-дзіць з афіцыйных арганізацый і да т.п.

Цяпер у прыхільнікаў ўдзелу ў выбарчым фарсе новы кумір – Бабарыка. Пра Ціханоўскага забыліся, бо ў стомленых людзей памяць кароткая, як у немаўляці.  Для мяне відавочна, што Бабарыка не пасланец добрай волі ад дэмакратычнай Расіі, пра якую мараць лепшыя сыны і дочкі рускага народа, а марыянетка фээсбэшнай крымінальнай пуцінскай Расіі. А планы Расіі тыя ж, што былі і да Пуціна. Успомнім артыкул Зянона Пазняка “О русском империализме и его опасности” (“Народная газета”, 15-17.01.1994)! У 1996 годзе Расія ўжо “дапамагла” беларусам – падставіла плячо рэжыму, калі Вярхоўны Савет збіраўся праз імпічмент адхіліць Лукашэнку ад улады. У 2008 годзе Расія “дапамагла” грузінам, у 2014 годзе – украінцам. Яшчэ ўчора Бабарыка зняважліва хіхікаў, гаворачы пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Сён-ня духоўныя нашчадкі Каліноўскага “б’юць у званы”, каб вызваліць яго з-за кратаў. І гэта правільна. Кожны, у тым ліку і дыктатар, і марыянетка, мае права на незалежны і бесстаронні суд.   

Галоўная адметнасць сёлетніх выбараў у тым, што Расія як ніколі актыўна ўключылася ў беларускія выбары. Натуральна, не для таго, каб усталяваць у нас дэмакратыю. Баюся, Расія паспрабуе рэалізаваць у Беларусі ўкраінскі сцэнар.

Нехта ўбачыць у маіх словах песімізм, бязвыхаднасць, безнадзейнасць… . Не! Проста ў мяне няма надзеі на цуд. Ёсць мы, і ёсць наладжаная сістэма ўлады – вертыкаль і яе прыкормленая, добра ўзброеная ахова. Ніхто нам не дапаможа, акрамя саміх сябе. Вацлаў Гавел, дысідэнт у сацыялістычнай Чэхаславаччыне, у сваім эсэ “Сіла бяссільных” (1978 г.) пісаў, што барацьбу з рэжымам трэба пачынаць з адмовы выконваць некаторыя патрабаванні сістэмы, пэўныя рэчы проста не рабіць:  не хадзіць на выбары, якія не лічыш выбарамі; не хаваць перад начальствам сваіх поглядаў. Гэта зусім не мала!

  Міхась ВАРАНЕЦ,

маёр у адстаўцы,

дэпутат Слонімскага гарсавета ў 1995-1999 гг.   

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1219
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0317
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Далучайцеся да нас