Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
САПРАЎДНЫ ГАСПАДАР

САПРАЎДНЫ ГАСПАДАР

26 мая 2020, 20:59 Культура 52
САПРАЎДНЫ ГАСПАДАР

Салодкае прадаў Ніл малако,

ну як прадаў…

                     Аддаў, лічы, даніну,

знайшоў без дзірак, чыстае трыко,

правёў на мяса ратавальніцу – Рабіну.

Параіць штосьці, як раней,  Ілля не мог –

сканаў ён, кволы,  ў чорны панядзелак:

крывава ў твар скрывіўся правы бот,

левы ж у траве крычаў пасярод елак.

У Ніла цёмна ў печы, да ўсяго,

а на дварэ  дрыжаць трыццаткі-дошкі,

чакаюць лёсу традыцыйнага свайго

“Ну пацярпіце, – просіць Ніл іх, – трошкі”.

 

Прыўкрасны, рэдкі, слынны гарманіст,

ён вырваў “хромку” з кіпцюроў бяды,

не толькі  вальс ды польку, рэзаў твіст

у свае лепшыя пасля вайны гады.

Вяселля, балю, фестывалю не было,

дзе б жару не даваў, цярпеў гармонік,

і як накладна ды складана ні было –

ў раённым ЦДК забацаў сольнік!

На прыкарытных выбарах саветаў

пад казкі барацьбы за свой народ

не каштаваў ні рыбу, ні рулеты,

даваў народу  свой  музычны кісларод.

Калі  ляцелі цуда-гукі  пад нябёсы,

ў буслянцы бусел, што ад Бога рэжысёр,

лавіў бусліхі смех  светлараскосы,

крылом мяняў мінор на свой мажор.

 

Ды вось раптоўна весяліць Ніл перастаў,

дый сумная мелодыя прапала –

“хромку” з сястрычкай

                                       франтавою пахаваў,

каб не прыходзіў доўга, жонка загадала.

Упершыню загад выконваць не збіраўся:

як без Нінулі  ў хаце быць, 

                                               штосьці рабіць,

і грэшных думак, нібы чэмеру, баяўся,

няўжо,  не верыў сабе,

                                        можна так любіць…

Пад Кенігсбергам  думаў: “Ну, магіла”, –

было ўсяроўна там – у пекла, ці ў той рай,

калі дзяўчынка сінявокая маліла:

“Сяржанцік, родненькі,

                                           цярпі, не памірай”.

Выпіў вясёлкі Ніл, скруціў гардзіну,

нідзе ніхто не едзе і не йдзе,

пайшоў збіваць з трыццатак дамавіну,

самотны бусел плакаў у гняздзе.

 

А раннім ранкам ля труны раўла Раіска,

прарабша аграгарадка, што на рацэ,

казыр рулеткі прыціскаў  к зямлі запіску,

цярпела ручка ў мёртва сціснутай руцэ:

“Усё, што трэба – знойдзеце вы ў сенцах,

на столак не садзіцеся – кульгае,

ля шкельца – здымак, свечка – ля вакенца,

хавайце з Нінай  мяне побач, абдымаю…”

 

Да жонкі – ўправа, клёнік, бэз, магіла,

за шлях музычны – безмузычны ганарар,

ахайна мальцы  закапалі  дзеда Ніла:

“Бач, сам труну зрабіў,

                                   сапраўдны гаспадар!”

Уладзімір Барысенка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Усё гатова да сустрэчы Новага года!
Грамадства

Усё гатова да сустрэчы Новага года!

18 снежня 2025, 11:2714
Далучайцеся да нас