Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
МУЖНА і ГОДНА

МУЖНА і ГОДНА

18 мая 2020, 19:40 Грамадства 118
МУЖНА  і  ГОДНА

9 траўня ў Менску прайшоў парад да 75-х угодкаў заканчэння Другой сусветнай вайны. Святкаванні і масавыя акцыі да Дня перамогі адбыліся і ў іншых гарадах Беларусі, нягледзячы на пандэмію каронавіруса. Акрамя Менска парад 9 траўня прайшоў яшчэ ў Ашхабадзе – сталіцы Туркменіі. 

Мінабароны Беларусі паведаміла пра ўдзел у парадзе 4000 вайскоўцаў, 185 адзінак тэхнікі, тракавай і колавай. Агульная даўжыня параднай калоны склала 2 кіламетры. Над Менскам праляцела баявая авіяцыя ў складзе 42 паветраных караблёў.

Трыбуны для гледачоў былі разлічаны на 11 тысяч чалавек, яны былі амаль цалкам запоўненыя. Людзі стаялі і на вуліцах. Вельмі мала людзей было ў масках. Менская міліцыя падрыхтавалася да наплыву наведнікаў, для якіх былі створаны 167 пунктаў пропуску. Гарвыканкам падрыхтаваў план іншых імпрэзаў.

У парадзе ўдзельнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які выступіў з прамовай, іншыя высокія чыноўнікі.

Прыйшлі на парад і многія ветэраны, нават нягледзячы на тое, што іх афіцыйна прасілі застацца дома, прыйшлі, як некалі хадзілі ў атаку.

Запрашэнне наведаць парад Перамогі ў цэнтры Менска прынялі 18 замежных амбасадараў, якія працуюць у Беларусі, распавялі Tut.by у МЗС. Гэта амбасадары ААЭ, Азербайджана, Арменіі, Венгрыі, Венесуэлы, В’етнама, Ірана, КНДР, Казахстана, Кітая, Кіргізстана, Малдовы, Палестыны, Расеі, Славакіі, Турцыі, Таджыкістана, Сербіі.

Як заўжды ў такіх выпадках, у канцы выступіла рота ганаровай варты. Завяршылі парад шэсцем фізкулькурнікаў і песняй “Дзень перамогі”.

Паводле Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3413
Далучайцеся да нас