Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэмія Шэрмана абвяшчае новы сезон

Прэмія Шэрмана абвяшчае новы сезон

24 красавіка 2020, 11:11 Выданні, Грамадства, Культура, Мова, Навіны, У свеце 28
Прэмія Шэрмана абвяшчае новы сезон

Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. 

Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз 1500 даляраў у эквіваленце. Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2019 годзе. Пераможцу вызначаць прафесійныя перакладчыкі і літаратуразнаўцы, склад журы будзе абвешчаны неўзабаве.  Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму: https://tinyurl.com/ybtancpf, электронную версію і вокладку (jpeg) выдання даслаць на konkurs.pierakladau@gmail.com з пазнакай у тэме “Імя і прозвішча перакладчыка, назва кнігі”. Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, папяровыя асобнікі (у колькасці ад 2 да 5 кніг) трэба перадаць у Беларускі ПЭН-цэнтр (адрас: вул. Залатая горка, 2, 101, кожную сераду з 10.00 да 19.00, дамовіцца на сустрэчу і атрымаць код ад дамафона можна па тэлефоне +37544 7994047).  Калі падача электроннага варыянта перакладзенай кнігі немагчымая, намінатар павінен прадаставіць не менш за 4 папяровыя асобнікі кнігі. 

Падрабязней з умовамі прэміі можна пазнаёміцца, прачытаўшы яе статут і рэгламент

https://pen-centre.by/sherman.html.

Заяўкі прымаюцца да 20 траўня (уключна).

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр

https://pen-centre.by/,

Саюз беларускіх пісьменнікаў

https://lit-bel.org/

і Дабрачынны фонд “Вяртанне”

http://viartannie.by/. 
Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2015
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Далучайцеся да нас