Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Банкам даручана пашырыць дыстанцыйныя каналы працы з кліентамі

Банкам даручана пашырыць дыстанцыйныя каналы працы з кліентамі

22 красавіка 2020, 10:04 Грамадства, Навіны, У свеце 36
Банкам даручана пашырыць дыстанцыйныя каналы працы з кліентамі

Нацыянальны банк Беларусі лічыць, што ва ўмовах пандэміі камерцыйным банкам варта пашырыць дыстанцыйныя каналы працы з кліентамі. Адпаведны ліст-рэгулятар накіраваў усім банкам. «У Нацыянальны банк паступаюць звароты грамадзян з прапановамі аб пашырэнні магчымасці выкарыстання дыстанцыйных каналаў абслугоўвання пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый», – гаворыцца ў лісце. Як высветлілася, у шэрагу банкаў кліенты не могуць дыстанцыйна датэрмінова або часткова пагасіць крэдыт, перавесці грашовыя сродкі з укладаў на бягучы рахунак, ажыццявіць іншыя працэдуры без асабістай прысутнасці. «Лічым, што такія падыходы не могуць прымяняцца ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, і мяркуем, што банкам неабходна аператыўна правесці шэраг арганізацыйных мер па мінімізацыі выпадкаў неабходнасці асабістай прысутнасці кліентаў у аддзяленнях пры ўзаемадзеянні з банкам», – падкрэслівае Нацбанк. Камерцыйным банкам даручана «арганізаваць для кліентаў максімальнае пашырэнне магчымасці аказання банкаўскіх паслуг, уключаючы датэрміновае вяртанне (пагашэнне) крэдытаў i выплату працэнтаў за карыстанне імі» з дапамогай АРІП у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Рэгулятар таксама даручыў банкам арганізаваць аўтаматычны працяг тэрміну дзеяння банкаўскіх плацежных карт як мінімум да 1 ліпеня 2020 года і арганізаваць перавод грашовых сродкаў з укладаў (дэпазітаў) пасля заканчэння тэрміну іх вяртання на бягучы банкаўскі рахунак кліента аўтаматычна, без асабістага ўзаемадзеяння з ім. Варта адзначыць, што раней некаторыя банкі са сваёй ініцыятывы заклікалі кліентаў карыстацца на перыяд пандэміі каналамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Так, найбуйнейшы банк краіны – «Беларусбанк» – у красавіку запрасіў кліентаў «актыўна выкарыстоўваць безнаяўныя плацяжы і дыстанцыйныя каналы аплаты: інтэрнэт- і мабільны банкінг». А «БПС-Ашчадбанк» прыняў рашэнне часова закрыць рэгіянальныя падраздзяленні пасля таго, як у супрацоўніка галаўнога офіса была выяўленая каронавірусная інфекцыя.

БелаПАН

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0015
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас