Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вялікая субота ў Менску

Вялікая субота ў Менску

21 красавіка 2020, 08:24 Грамадства 14
Вялікая субота ў Менску

У Вялікую суботу, звычайна вернікі ідуць да касцёлаў асвячаць булкі і фарбаваныя яйкі. Цяпер многія засталіся дома, але некаторыя ўсё ж прыйшлі да храмаў. TUT.BY паглядзеў, як асвячалі ежу ля касцёла Святога Роха на Залатой Горцы і ля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці падчас пандэміі.

Нагадаем, святары папярэджвалі, што велікодныя імшы максімальна будуць вынесены за сцены касцёлаў.

У 10 раніцы суботы перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы – з дзясятак людзей. Сталоў на вуліцы некалькі, на іх ужо стаяць кошыкі, торбы і пакеты са святочнай ежай. Вернікі чакаюць, калі ежу высвянцяць.

Верніца Анастасія – у масцы, стандартны велікодны набор ужо выставіла на стол, сама ў чаканні святара стаіць трохі ўбаку ад людзей. Яна адзначае, што прыйшоўшых сёння мала.

– Звычайна сталы стаяць у касцёле, там збіраюцца людзі, шматлікім нават месца бракуе ўсярэдзіне. Сёння ўсё адбываецца знадворку. Чаму я прыйшла? Для мяне важна, што і сама рэлігія, і велікодныя традыцыі мне дасталіся ад бабулі. Яна памерла чатыры гады назад, але я кожны год раблю тое, што мы рабілі з ёй заўсёды. Але я ў масцы: маё дзіця дома, хваравітае, таму мне страшна за яго здароўе. Я і традыцыю жадаю выканаць, і хоць бы мінімальныя меры бяспекі забяспечыць.

Спачатку планавалася, што галоўныя менскія касцёлы будуць аб’язджаць архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юры Касабуцкі, аднак дабраславенне велікодных страў біскупамі сёлета адмянілі. Так імкнуцца пазбегнуць вялікай скупнасці людзей.

Ля касцёла святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці ўсё трохі больш маштабна. Доўгіх чэрг, якія назіраліся тут тыдзень назад у Пальмавую нядзелю, няма. Сталы кароткія, нагадваюць школьныя парты і стаяць на аддаленні адзін ад аднаго. Вернікі выставілі кошыкі па 1-2 на стол. Для Аксаны такое асвячэнне – сямейная традыцыя.

– З сямі гадоў мяне гэтаму вучыла бабуля, – кажа суразмоўніца. – Для мяне важна, што б ні здарылася, наведваць гэтае месца. Цяпер ля кас-цёла зусім мала людзей, але важна, што ўсё арганізавана так, што можна хоць так падысці.

TUT.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1419
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0217
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Далучайцеся да нас