Home
Навука

ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ЛІДЧЫНЫ

ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ЛІДЧЫНЫ

Інстытут гісторыі НАН Беларусі і

Лідскі гістарычна-мастацкі музей

запрашаюць прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі

“ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ЛІДЧЫНЫ”,

ПРЫМЕРКАВАНАЙ ДА 430-ГОДДЗЯ НАДАННЯ Г. ЛІДЗЕ МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

– Лідчына ў святле археалагічных крыніц;

– Ліда і Лідскі павет у складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;

– Лідчына ў канцы XVІІІ – пачатку ХХ стст.;

– Лідчына ў міжваенны перыяд 1921-1939 гг.;

– Ліда і Лідскі раён у перыяд Другой сусветнай вайны і пасляваеннага аднаўлення;

– Ліда ў другой палове ХХ-пачатку ХХІ стст.;

– Гістарыяграфія і крыніцазнаўства гісторыі Лідчыны;

– Матэрыяльная і духоўная культура рэгіёна;

– Выбітныя ўраджэнцы Лідчыны.

 

Час правядзення канферэнцыі: 18 верасня 2020 г.

 

Планаванае месца правядзення канферэнцыі: г. Ліда Гарадзенскай вобласці, Лідскі гістарычна-мастацкі музей.

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі ў фарматах .dос, .dосх прымаюцца да 25 жніўня 2020 г. па электроннай пошце: arhivnan@gmail.com. У заяўцы паведамляецца імя; імя па бацьку; прозвішча дакладчыка; яго вучоная ступень і званне (пры наяўнасці); назва даклада; назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык; кантактны тэлефон; е-mail; форма ўдзелу (вочная\завочная). Аргкамітэт адказвае на дасланы ліст кароткім паведамленнем аб атрыманні. Калі адказу няма цягам трох дзён – звяжыцеся, калі ласка, з арганізатарамі канферэнцыі па тэлефоне.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 5 верасня 2020 г.

 

Матэрыялы канферэнцыі плануецца апублікаваць. Тэксты дакладаў у фарматах .dос, .dосх прымаюцца па электроннай пошце arhivnan@gmail.com да 18 кастрычніка 2020 г.

Патрабаванні да тэкстаў: аб’ём не болей за 20 000 знакаў, спасылкі афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК у квадратных дужках, напрыклад: [1, с. 392]. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў алфавітным парадку пасля асноўнага тэксту. Узоры афармлення: https://vak.gov.by/be/bibliographicDescription

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, польская, руская.

 

Кантакты: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. +375 44 541 549 1 (Сыцько Кірыл Валер’евіч).

Дарога за кошт камандзіруючага боку. Разглядаецца магчымасць бясплат-нага трансферу Мінск-Ліда-Мінск. Харчаванне і пражыванне за кошт камандзіруючага боку.

Аргкамітэт канферэнцыі.

Previous article Старшакласніца з Гомеля прыдумала, як зацікавіць аднагодкаў беларускай мовай
Next article Навіны Германіі. Сяргей Богдан: Беларусі ў барацьбе з пандэміяй рызыкоўна малпаваць навакольны свет

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515