Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПАЭТЫЧНАЯ ВЯСНА

ПАЭТЫЧНАЯ ВЯСНА

6 красавіка 2020, 17:04 Культура 19
ПАЭТЫЧНАЯ ВЯСНА

Літаратурны клуб “Святліца” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Агат” г. Магілёва правёў сустрэчу, прысвечаную Міжнароднаму дню паэзіі, якая прайшла ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна ў вузкім коле сяброў клуба. Папярэдне планаваўся ўдзел паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна, аднак у сувязі з пандэміяй каранавіруса іх прыезд перанесены. А заняткі ніхто не адмяняў.

Сусветны дзень паэзіі штогод адзначаецца 21 сакавіка. Ён быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе на 30-й генеральнай канферэнцыі ў Парыжы. Асноўныя яго мэты – даць магчымасць быць пачутымі тым мовам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і падтрымаць моўную разнастайнасць з дапамогай паэтычнага самавыяўлення. Паэзія аб’ядноўвае людзей усяго свету, дапамагае ім зразумець адзін аднаго.

Святкаванне гэтага дня для літаратурнага клуба “Святліца” стала традыцыяй. І не выпадкова, бо менавіта 21 сакавіка 2012 года было прынята рашэнне аб яго стварэнні.

Гутарку аб паэзіі вяла Тамара Пятроўна Аўсяннікава, кіраўнік літаратурнага клуба. У першай частцы сустрэчы гаварылі аб роднай мове. Цікава было ўзгадаць, што слоўнік літаратурнай мовы налічвае прыкладна 250000 – 500000 слоў, у дыялектнай мове – каля 1,5 – 2 мільёнаў слоў; што беларуская мова мае тры алфавіты, і што назвы станцый метро ў Менску напісаны не па-англійску, а беларускай лацінкай, якую Міжнародны камітэт ААН зацвердзіў у 2007 годзе для афіцыйнага ўжытку ў тапаніміцы. 

Тое, што беларуская мова з ХІV стагоддзя і да 1696 года была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і з 1990 па 1995 год мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі, выклікае пачуццё гонару за мову і ў той жа час не пакідае пачуццё смутку за стан мовы сёння.

Другая частка сустрэчы была прысвечана непасрэдна паэзіі. Сябры клуба Настасся Аўчыннікава, Ната Драздова, Валерый Папкоў, Ілля Слабодчыкаў, Ганна Сурта, Аліна Коршунава чыталі ўласнага творы і творы любімых аўтараў. Мілада Паўлава, самая малодшая ўдзельніца клуба, падзялілася сваімі лірычнымі вершамі, з якімі яна выступіла на гарадскім конкурсе творчага чытання ўласных вершаў “Сакавіцкае рэха – Ш”, дзе атрымала першае месца.

У літаратурным клубе “Святліца” сабралася моладзь, якая любіць паэзію. Кожны з прысутных выказаў думку аб ролі паэзіі ў яго жыцці.

Ната Драздова:

– Для мяне паэзія – мой псіхолаг, мой самааналіз і маё лекаванне.

Анастасія Аўчыннікава:

– Я не магу жыць без паэзіі. Вершы дапамагаюць мне знайсці выхад з любой жыццёвай сітуацыі. З іх дапамогаю я магу правільна ўпарадкаваць свае думкі і знайсці адказ на хвалюючае пытанне.

Завяршылася сустрэча чаяваннем, фотасесіяй і абменам уражанняў.

Кацярына ШЭЙНІКАВА,

сябра літаратурнага клуба “Святліца”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Далучайцеся да нас