З 13 па 23 лютага на Лідчыне ішла Дэкада роднай мовы. Прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага, яна была напоўнена масай самых розных мерапрыемстваў, ключавым з якіх бы-ла 13-я Агульнанацыянальная дыктоўка.
Як і летась, асноўнай ударнай сілай дыктоўкі сталі лідскія школьнікі. Дыктоўку пісалі ўсе 34 установы агульнай сярэдняй адукацыі Лідскага раёна.
Сёлета ў лідскіх школах пісалі дзве дыктоўкі: вучні пісалі лідскую дыктоўку, прапанаваную Лідскім райвыканкамам, а настаўнікі, бацькі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці пісалі гарадзенскую дыктоўку, прапанаванрую Гарадзенскім абласным упраўленнем адукацыі. Абедзве дыктоўкі былі прымеркаваны да 75-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дыктоўку пісалі 7926 вучняў, што некалькі менш, чым летась. З-за гэтага памяняліся лідары сярод школ:
СШ № 12 – 723 чал.
СШ № 15 – 663 чал.
СШ № 1 – 561 чал.
СШ № 8 – 522 чал.
СШ № 9 – 499 чал.
СШ № 6 – 457 чал…
Бярозаўская СШ № 3 – 342 чал. і г.д. на памяншэнне.
Сярод сельскіх школ:
Першамайская СШ – 145 чал.
Дзітвянская СШ – 115 чал.
Ёдкаўская СШ – 105 чал. і г.д.
Гарадзенскую дыктоўку пісалі:
настаўнікі – 425 чал.
бацькі – 180 чал.
іншыя прадстаўнікі грамадскасці – 47 чал.
Разам – 652 чалавекі.
Усяго ўдзельнікаў 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў лідскіх школах – 8578 чалавек.
Безумоўным станоўчым момантам сёлетняй дыктоўкі стаў масавы ўдзел у ёй настаўнікаў, тэхнічных работнікаў школ і бацькоў.
Яраслаў Грынкевіч.
Здымкі ўзяты з сайтаў Гімназіі № 1 і Ліцэя № 1 г. Ліды.