Home
Мова

Да Дня роднай мовы

Да Дня роднай мовы

У Лідскім каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы добрай традыцыяй стала святкаванне Дня роднай мовы. Сёлета да гэтай даты быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў.

21 лютага пачаўся яскрава – відэапрэзентацыяй і фотавернісажам, арганізаваным у педагагічным корпусе каледжа. Шмат цікаўных сабрала гульня сярод першых курсаў гумані-тарнага аддзялення “Размаўляем па-беларуску”. Багата ўражанняў пакінула экскурсія навучэнцаў у Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзе яны змаглі дакрануцца да скарбаў народнай творчасці і стаць удзельнікам майстра-класа па ткацтве. А вось бадай самай масавай і папулярнай па традыцыі стала акцыя “Гавары са мной па-беларуску” і ўсеагульная дыктоўка, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі, якую пісалі 233 навучэнцы каледжа 1- 4 курсаў усіх спецыяльнасцей.

Сёлета свой 80-гадовы юбілей адзначае Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. З нагоды слаўнай даты навучэнцы і выкладчыкі прынялі ўдзел у акцыі “Знайдзі сябе з намі”: 25 чалавек пісалі  дыктоўку “Пад зоркай Купалы”.

Дзень роднай мовы праходзіць у каледжы ўжо не першы год і нязменна ахоплівае нямала цікаўных  і неабыякавых да роднага слова навучэнцаў і выкладчыкаў. Далучэнне да роднага слова, літаратуры, культуры гарантавана стварае святочны настрой і пакідае шмат прыемных уражанняў, а самае галоўнае – папулярызуе наша роднае слова.

Падрыхтавала Яхантава Аліна,

навучэнка 4 курса Лідскага каледжа.

Previous article Дзень роднай мовы ў Лідскім політэхнічным ліцэі
Next article Дыктоўка ў Лідскім музкаледжы

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515