Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ігар Лапеха запрашае на лекцыі, каб аб’ектыўна паглядзець на рэканструкцыю Старога замка

Ігар Лапеха запрашае на лекцыі, каб аб’ектыўна паглядзець на рэканструкцыю Старога замка

12 сакавіка 2020, 13:23 Грамадства 27
Ігар Лапеха запрашае на лекцыі, каб аб’ектыўна паглядзець на рэканструкцыю Старога замка

Краязнаўца Ігар Лапеха арганізуе цыкл лекцый, удзельнікі якіх змогуць больш глыбока зразумець праблемы рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Ён даслаў у рэдакцыю Hrodna.life запрашэнне – чытайце ніжэй.

Вокол рэстаўрацыі комплекса Старога замка ў Гродне складваецца сітуацыя, якая мяне бянтэжыць і абурае. Апаненты ў справе замка не дыскутуюць паміж сабой, не імкнуцца доказна абгрунтаваць сваю пазіцыю, а стараюцца толькі праз сродкі масавай інфармацыі эмацыянальна ўздзейнічаць на грамадскую думку.

З аднаго боку ўкідваецца нейкая тэза, а абгрунтаванне толькі адно – мы гуру, валодаем нейкімі вядомымі толькі нам крыніцамі і толькі мы іх умеем чытать. Другі бок – толькі мы спецыялісты ў гэтай тэме, працуем над ёй ужо 30 год, аб’ём інфармацыі настолькі велізарны, што асэнсаваць простаму абывацелю немажліва, таму не губляйце час, верце нам, займайцеся сваімі справамі і не суйце нос туды, дзе вы не прафесіянал.

Не хапае нейкай трэцяй пазіцыі. Я паспрабую праз серыю лекцый хоць неяк прыблізіцца да нейкай аб’ектыўнасці.

Для каго гэта?

Гэтыя матэрыялы для тых, хто сапраўды хоча сам разабрацца, што ж адбываецца зараз са Старым замкам, а не для тых, хто ўжо сфармаваў сваё меркаванне, таму што регулярна праглядае гродзенскія блогі. Гэтыя нататкі не аб’ектыўныя, гэта асабісты позік аматара, які больш чым трэба паглыбіўся ў тэму. Яны цікавыя не столькі маімі высновамі, колькі алгарытмам, шляхам, якім я да іх прыйшоў.

Чаму цэлы цыкл, а не адна змястоўная лекцыя?

Звернемся да першакрыніц. Аб’ём інфармацыі сапраўды вялікі. У ім часам можна пагубіцца. Таму абавязкова неабходна дзяліць інфармацыю паводле нейкай абранай сістэмы. За адзін вечар гэтыя нататкі цяжка ўспрыняць, таму гэта ўсё разбіта на некалькі аб’ёмаў інфармацыі, на некалькі вечароў.

Дзе і калі гэта будзе?

Тэма першай лекцыі: «Рэканструкцыя Старога замка Гродна на часы Вітаўта (15 ст.)»

Час: пятніца, 13 сакавіка, 18.00

Месца: экспазіцыя «Брамы гарадзенскія», вул. Тэльмана, 4

Памяшканне зможа ўмясціць 20 чалавек, уваходны білет каштуе 4 рублі


 

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4720
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0516
Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці
Грамадства

Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці

17 мая 2022, 20:4215
Далучайцеся да нас