Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча прадстаўнікоў Віцебскай абласной рады ТБМ з кіраўніцтвам вобласці

Сустрэча прадстаўнікоў Віцебскай абласной рады ТБМ з кіраўніцтвам вобласці

10 сакавіка 2020, 13:37 Мова, ТБМ 12
Сустрэча прадстаўнікоў Віцебскай абласной рады ТБМ з кіраўніцтвам вобласці

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у ВДУ імя П. М. Машэрава адбылася сустрэча сябраў Віцебскай абласной рады ТБМ імя Ф. Скарыны з чыноўнікамі Віцебскага аблвыканкама. Ідэя правядзення круглага стала менавіта ў сценах універсітэта належала дэкану філалагічнага факультэта прафесару С.У. Нікалаенку і была падтрыманая рэктарам прафесарам В.В. Багатыровай. Бадай, ніколі яшчэ не адбывалася дыялогу на такім высокім узроўні паміж актывістамі Таварыства і органамі дзяржаўнай улады, як у гэты Дзень роднай мовы! Мяркуйце самі. У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У.У. Цярэнцьеў, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Г.М. Ягораў, начальнік упраўлення культуры П.М. Падгурскі і іншыя чыноўнікі высокага рангу. Віцебскую абласную раду ТБМ прадстаўлялі яе старшыня Ю.М. Бабіч, Ганаровы старшыня І.А. Навумчык і іншыя сябры рады.

За круглым сталом абмяркоўвалася, сярод іншага, пытанне пра адкрыццё ў Віцебску беларускамоўных класаў, беларускамоўных гімназій у гарадах вобласці. На сённяшні дзень у Віцебску няма ніводнага беларускамоўнага класа, а колькасць сельскіх школ з году ў год змяншаецца.

Закраналіся праблемы супрацоўніцтва ТБМ і органаў дзяржаўнай улады ў розных рэгіёнах Віцебшчыны, гаварылася пра неабходнасць пашырэння беларускай мовы на старонках раённых газет, адбываўся нефармальны і шчыры абмен думкамі па шэрагу іншых важных тэмаў.

Пра стан роднага слова ў ВДУ расказаў дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка.  Ён адзначыў, што на факультэце традыцыйна праводзяцца імпрэзы, якія спрыяюць развіццю беларускай мовы і культуры. Сяргей Уладзіміравіч выступіў з ідэяй, каб студэнты нашай ВНУ наведалі малую радзіму Васіля Быкава і больш глыбока пазнаёміліся з яго творчасцю.

Такім чынам, у Дзень роднай мовы ў Віцебску былі абмеркаваны найважнейшыя пытанні, якія датычаць пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў рэгіёне. Будзем спадзявацца, што падобны дыялог нашай грамадскай арганізацыі і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады стане традыцыйным.

Наталля Ермакова,

сябра ТБМ,

студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта ВДУ

імя П. М. Машэрава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Далучайцеся да нас